У Мінску вывучаюць зварот аб змякчэнні стаўлення да сваякоў расстраляных
https://spring96.org/be/news/37634
2010
2010-11-11T11:45:51+0200
2010-11-11T11:45:51+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Брэстаўчанка
Сняжана Неўдах атрымала адказ на свой зварот у прэзідэнцкую
Адміністрацыю. Яна прасіла, каб маці расстралянага Андрэя Жука
паведамілі пра месца пахавання сына. У адказе з Адміністрацыі
паведамляецца, што пытанне вывучаецца ў Нацыянальным цэнтры
заканадаўства і прававых даследаванняў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў
прававы кансультант Сняжаны Неўдах Раман Кісляк.
Нагадаем,
што Андрэй Жук быў прыгавораны да расстрэлу ў ліпені 2009 года за напад
і забойства двух працаўнікоў аграпрадпрыемства. Вярхоўны суд адхіліў
касацыйную скаргу і пакінуў прысуд у сіле.
Маці Жука накіравала ў
Камітэт па правах чалавека ААН ліст, дзе звяртала ўвагу на тое, што ў
ходзе разгляду справы былі парушаныя правы яе сына, найперш права на
справядлівае судовае разбіральніцтва і права на жыццё. Скарга была
зарэгістраваная, дзяржаве накіравалі просьбу дачакацца разгляду скаргі ў
Камітэце. Але ў сакавіку 2010 года Андрэй Жук быў расстраляны. Яго маці
не здолела атрымаць цела сына і не даведалася, дзе ён пахаваны.