viasna on patreon

Гары Паганяйла: "Нельга ставіць дзяржаву ва ўмовы, калі яна сама павінна здзяйсняць забойствы"

2009 2009-12-16T18:35:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gary_paganiajla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гары Паганяйла

Гары Паганяйла

Гары Паганяйла, юрыст Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінскі камітэт", у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” агучыў свае аргументы супраць пакарання смерцю: "Права на жыццё з'яўляецца натуральным і неад'емным правам. Жыццё падараванае Богам, і ніхто не можа адняць яго ў чалавека. Таму я выступаю супраць наяўнасці ў нашых законах указання на пакаранне смерцю ў якасці кары за крымінальнае злачынства. Нельга ставіць дзяржаву ва ўмовы, калі яна сама павінна здзяйсняць забойствы. Дзяржава павінна гарантаваць жыццё чалавека. Натуральна, дзяржава, вызначаючы рамкі паводзінаў людзей, павінна мець механізмы выпраўлення тых, хто здзяйсняе злачынствы, тым больш вельмі цяжкія. Наяўнасць у нашым заканадаўстве ў якасці выключнай меры пакарання пажыццёвага утрымання ў месцах пазбаўлення волі - цалкам адэкватная мера ў сітуацыі цяжкіх злачынстваў. Тым больш, яна дае магчымасць чалавеку ўсвядоміць і выправіць сваю памылку - як перад людзьмі, так і перад Богам".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства