Еўрасаюз асудзіў вынясенне ў Беларусі чарговага смяротнага прыгавору
https://spring96.org/be/news/29274
2009
2009-08-04T09:40:47+0300
2009-08-04T09:40:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/evrosoyuz.jpg
Еўрасаюз выказвае сур'ёзную заклапочанасць з прычыны чарговага смяротнага прысуду, вынесенага ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай 3 жніўня прэс-службай прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску.
"Гэты смяротны прыгавор быў вынесены Мінскім абласным судом Андрэю Жуку. Месяцам раней быў вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд", — адзначаецца ў дакуменце.
Еўрасаюз зноў заклікаў Беларусь адмяніць смяротную кару, а для пачатку — увесці мараторый на яе прымяненне.
Еўрасаюз нагадвае пра заявы, зробленыя ўрадам Беларусі на працягу апошніх гадоў, у якіх гаварылася аб намеры значна абмежаваць і ў канчатковым выніку адмяніць смяротную кару, паведамляе БелаПАН.