Палітзняволенага з польскім грамадзянствам дэпартавалі пасля вызвалення і забаранілі ўезд у Беларусь
Палітзняволенага з польскім грамадзянствам Роберта Тампалу дэпартавалі пасля вызвалення і забаранілі ўезд у Беларусь на восем гадоў, піша dissidentby. Мужчыну асудзілі за каментары ў сацыяльных сетках да трох гадоў пазбаўлення волі, якія ён адбыў у наваполацкай калоніі № 1.
Мужчына пражываў у Беларусі з 90-х гадоў, быў затрыманы ў 2023 годзе. Яго асудзілі паводле ч.1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады) да трох гадоў пазбаўлення волі за каментары ў сацыяльных сетках. Свой тэрмін палітвязень адбываў у наваполацкай калоніі № 1. Улетку 2023 года яго ўнеслі ў "Спіс экстрэмістаў".
Як піша dissidentby, дэпартацыя адбылася адразу пасля вызвалення — яго даставілі да мяжы пад канвоем. Вядома, што ў мужчыны ёсць сын. Верагодна, сям’я Роберта засталася ў Беларусі.