viasna on patreon

Telegram-канал "Союз Матерей Беларуси" прызналі "экстрэмісцкім": хроніка рэпрэсій 12-15 красавіка Дапоўнена

2025 2025-04-15T12:07:27+0300 2025-04-15T16:36:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sauz_1.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-15 красавіка 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Супраць палітзняволенай Аляксандры Каско распачалі яшчэ адну крымінальную справу

kasko_.jpg

@MAYDAYMog стала вядома, што дзяўчыну перавялі ў Следчы ізалятар у Баранавічах. Супраць яе распачата трэцяя крымінальная справа.

Нагадаем, жыхарка Ваўкавыска Аляксандра Каско была затрымана 9 лютага 2023 года пасля прыезду ў Беларусь. Яе абвінавацілі паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці",і асудзілі да 10 гадоў калоніі.

У мінулым траўні Аляксандру судзілі ў другі раз — за "абразу прадстаўніка ўлады" і "абразу суддзі".


У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" Telegram-канал "Союз Матерей Беларуси"

Гаворка таксама пра чат ініцыятывы і яе лагатып. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Гродна 10 красавіка.

Таксама 15 красавіка стала вядома, што ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі:

  • Telegram-каналы і чаты «EternalWar», «Syndicate_95», «Акцыi "УЛЬТЫМАТУМ"», «ГЦУ ТЭРОР»;
  • Instagram старонкі «Голос Беларуси», «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ», «Суполка беларусаў Нарвегіі», «belarusy_sacramento», «Беларусы Грузии/By in Georgia (by_in_georgia)», «Крама Пагоня», «Mission of Democratic Belarus in Brussels (freebelaruseu)»;
  • Сацсеткі праекту «АТЕШ»;
  • YouTube-канал «Бумажные города»;
  • Старонкі ў Facebook «Суполка беларусау у Iтaлii/Associazione Bielorussi in Italia», «Ультыматум да Лукашэнкi»;
  • TikTok-старонкі «world_news», «Proud to be Russian-Belarusian», «Yuliya Sliuko», «Колючий LIFE», «daddytollik», «Terry Marynich», «Любитель Политики», «KIBORG28», «nexta_by», «М», «Светлана Тихановская», «pagonya», «Osint_Hanters».

БАЖ фіксуе новую хвалю рэпрэсій супраць журналістаў і іх родных у Беларусі

У апошнія тыдні беларускія сілавікі ўзмацнілі ціск на журналістаў унутры краіны і родных прадстаўнікоў медыя, якія вымушана працуюць за мяжой. Беларуская асацыяцыя журналістаў фіксуе новую хвалю такіх рэпрэсій, паведамляецца на сайце арганізацыі.

У большасці выпадкаў сілавікі прыходзілі па месцы рэгістрацыі недзяржаўных журналістаў, якія цяпер вымушана працуюць за межамі Беларусі. У некаторых выпадках візіты сілавікоў суправаджаліся аглядам памяшкання ў сувязі з распачатай супраць журналіста ці журналісткі крымінальнай справы.

Нагадаем, што першая хваля такога ціску на родных пракацілася ўлетку мінулага года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства