Праваабарончая праграма "Вясна"
Цяпер кожную суботу ў 7:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Каментар эксперта: У Варшаве прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя “Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, культурныя і гістарычныя сувязі”. На секцыі “Літаратуразнаўства” выступіла і Наталля Русецкая са сваім дакладам на тэму “Траўматычны досвед 2020 года ў беларускай паэзіі”. Які ж ён?
Каментар: Прэм'ера дакументальнага фільма “Вясны” “Цень радасці” пра рэсацыялізацыю былога палітвязня адбудзецца на XI Фестывалі нефільтраванага кіно. Над фільмам працаавала ў тым ліку і праваабаронца “Вясны” Дзіяна Пінчук.
Падзея: 7 красавіка, 42 гады таму, памерла знакамітая беларуска, сакратарка БНР, пакутніца ГУЛАГу Ларыса Геніюш. А ў Вільні зрабілі вечарыну яе памяці.