viasna on patreon

Палітвязня Дзяніса Сальмановіча перавялі ў турму

2025 2025-04-07T11:51:25+0300 2025-04-07T11:51:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salmanovich-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяніс Сальмановіч

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча перавялі у турму № 4, што месціца ў Магілёве.

Раней ён адбываў сваё пакаранне ў папраўчай калоніі №3 "Віцьба". Апошнім часам ён утрымліваўся ў штрафным ізалятары, негледзячы на праблемы са здароўем.

Нагадаем, Брэсцкі абласны суд 30 верасня 2022 года прысудзіў Дзянісу Сальмановічу пазбаўленне волі тэрмінам на 10 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 6 400 рублёў.

Палітвязень Сальмановіч працягвае ўтрымлівацца ў ШІЗА

Палітвязень Дзяніс Сальмановіч, які адбывае дзесяцігадовы тэрмін зняволення ў папраўчай калоніі №3 "Віцьба", працягвае ўтрымлівацца ў штрафным ізалятары (ШІЗА). Адтуль ён так і не вышаў пасля чарговага "пакарання".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства