viasna on patreon

64-гадовую жанчыну, якую затрымалі пасля вяртання з Польшчы, асудзілі да "хатняй хіміі"

2025 2025-04-04T10:58:25+0300 2025-04-04T10:58:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vainilovich_zhanna.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жанна Вайніловіч

Жанна Вайніловіч

У судзе Заводскага раёна Мінска другога красавіка асудзілі 64-гадовую Жанну Вайніловіч, якую затрымалі пасля вяртання з Польшчы. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Жанчыне пасля двух месяцаў у СІЗА прызначылі два гады "хатняй хіміі".

Жанну Вайніловіч затрымалі 28 студзеня ў Бабруйску — праз некалькі дзён пасля вяртання з Польшчы. Ёй прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў СІЗА-1, дзе яе ўтрымлівалі да суда.

Другога красавіка ў судзе Заводскага раёна Мінска жанчыне прызначылі два гады "хатняй хіміі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства