viasna on patreon

Ціск на ўдзельнікаў акцый да Дня Волі і ператрусы КДБ у прадстаўнікоў прафсаюзаў: хроніка пераследу 27-28 сакавіка Дапоўнена

2025 2025-03-28T13:36:00+0300 2025-03-28T15:44:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzen-voli_iljustracyinae-fota.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27-28 сакавіка 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 15 прозвішчаў — цяпер у ім 5088 чалавек

28 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзяніна Украіны Канстанціна Панамарова, беларуса-эмігранта Руслана Зубкова, а таксама фігуранта справы "Кадравага рэзерву для новай Беларусі" Аляксандра Куксу.


Праваабаронцам стала вядома пра ператрусы КДБ у прадстаўнікоў прафсаюзаў

28 сакавіка стала вядома, што ў "прафсаюзнікаў" канфіскавалі тэхніку, але пасля допытаў адпусцілі. Паведамляецца, што сілавікоў цікавілі сувязі з BySOL і ByHelp, а таксама ў людзей пыталіся пра гэтак званае "фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці".


Па вяртанні з Польшчы затрымалі 64-гадовую жанчыну — яна ў СІЗА за ўдзел у пратэстах

zhanna-vainilovicz_1.jpg
Жанна Вайніловіч

Праваабаронцам стала вядома 28 сакавіка пра затрыманне напрыканцы студзеня Жанны Вайніловіч. Вядома, што жанчына вярталася ў Беларусь з Польшчы і была затрыманая не на мяжы, а праз некалькі дзён пасля гэтага.

Ёй інкрымінуюць "народны" арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за нібыта ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Яна знаходзіцца ў СІЗА.

Раім сур'ёзна ацэньваць рызыкі перад паездкай у Беларусь і не забываць пра правілы бяспекі — не захоўваце фота з акцый пратэсту, каб не нашкодзіць сабе і іншым удзельнікам пратэстаў. Акрамя таго, уважліва праглядзіце падпіскі ў сваіх усіх сацсетках на наяўнасць "экстрэмісцкіх" старонак, а таксама "лайка"» і каментароў на іх.


Віцебскія сілавікі знайшлі «прыкметы распаўсюду экстрэмізму» ў прарасійскага актывіста

Актывіст з Віцебску Дзмітрый Карняенка атрымаў адказ з АУС Чыгуначнага раёна, дзе пазначана, што ў дзеяннях Сяргея Лашкова "угледжваюцца прыкметы складу адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмізму)".

Як паведаміў тэлеграм-канал "Витебск, я гуляю!", Сяргей Лашкоў — вядомы тым, што актыўна прасоўвае прарасійскія ідэі сярод мясцовых жыхароў. У цяперашні час ён выдаліў частку сваіх сацсетак.


Прапагандысты заявілі, што сілавікі ідэнтыфікавалі 260 удзельнікаў замежных акцый да Дня Волі

dzen-voli_iljustracyinae-fota.jpg
Здымак мае ілюстрацыйны характар

Як паведамілі прапагандысты 28 сакавіка, сілавікі ідэнтыфікавалі ўдзельнікаў акцый у Беластоку, Познані, Варшаве, Уроцлаве, Вільні, Берліне, Філадэльфіі, Чыкага, Альберце і Маямі.

Сцвярджаецца, што 98 удзельнікаў акцый раней не траплялі ў поле зроку сілавікоў.


У Гродна затрымалі Мікіту Самарына, які 4 гады хаваўся ад прысуду

mikita-samaryn_1.jpg
Мікіта Самарын

Пра гэта паведаміў 27 сакавіка тэлеграм-канал "Право имеют". Як паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў, мужчыну спынілі ў Гродне — дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ў пастарунак. Беларус аказаў супраціў міліцыянтам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку. Паведамляецца, што мужчына быў у вышуку за тое, што ў жніўні 20-га году нібыта "распыліў у твар праваахоўнікам газавы балончык". За гэта супраць яго распачалі крымінальную справу. Ён з'ехаў з краіны, але потым нелегальна вярнуўся ў Беларусь.

Нагадаем, у снежні 2020 года яго асудзілі да 4 гадоў "хіміі" за тое, што ён нібыта распыліў газ у твар амапаўцу 25 жніўня 2020 года.

Пасля затрымання 5 кастрычніка 2020 года Мікіту кінулі ў мікрааўтобус у кайданках, зацягнутых вышэй кісцяў на запясце — у яго засталіся шнары ад рэзаных ран. Прама ў аўтобусе Самарыну нажом абрэзалі доўгія валасы. У ГУБАЗіКу яму загадалі даць паказанні пад пагрозай вывезці ў лес і завядзеннем крымінальнай справы на затрыманага з ім сябра. У сакавіку 2021-га году хлопцу замянілі прысуд на 2,5 года калоніі. Сам Мікіта ў суд не з’явіўся.


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

erni-barbarasz_1.jpg
Эрні Барбараш

У яго трапілі:

  • Instagram старонкі "businessladies_abroad", "oh_by", "Centrum obslugi cudzoziemcow Irina Vorochkova";
  • Старонка ў Facebook "Alliance of Belarusian Business Ladies – ABBL";
  • Старонкі ў "Аднакласніках" "Нас 97 ПРОЦЕНТОВ!", "Ликбез па Беларуску", "Светлана Тихановская", "Мы в Пинске", "Ликбез па Беларуску";
  • Старонка ў TikTok "volya.bу".
  • Telegram-каналы і чаты "Wild Division", "РОНІНИ", "Беларусы Познані ׀ Poznan", "Беларускі інстытут публічнай гісторыі", "СЧТН", "BY_UA акции и события белорусов в Украине";
  • YouTube-канал "Вячеслав Вячеславович Яковчик";
  • Старонкі ва "Укантакце" "Федор Шмиголь", "Беларусь/Новости/NEXTA Live";
  • Старонкі ў "Х" "JP", "Барыс Фішар", "БЕЛА(вешкін анд)РУСЬ", "Вестник бури", "Русофобия в Беларуси", "Вячаслау Сікора", "Артемий Троицкий", "АГ-Астрахвізык Глыбоччыны", "Petrenko Andryi (Ukraine)";

Таксама прызналі старонку ў "Х" амерыканскага кінарэжысёра, які падтрымлівае беларускіх палітвязняў

Гаворка пра старонку Эрні Барбараша.

Эрні — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсер. Амаль кожны дзень у сваім «Х» і іншых сацсетках ён публікуе кароткую гісторыю аднаго з беларускіх палітвязняў і спосабы іх падтрымкі. Кінарэжысёр таксама далучыўся да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі і зрабіў мазаіку з карціны "Узяцце Бастыліі", выкарыстаўшы фотаздымкі вязняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства