viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2025 2025-03-25T16:14:53+0300 2025-04-18T12:29:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Каментар: 25 сакавіка, у Дзень волі, Лукашэнка абвесціў сваю інаўгурацыю. На гэта адрэагавалі беларускія праваабаронцы, выступіўшы з супольнай заявай.

Падзея: У межах 58 сесіі савета ААН па правах чалавека прайшоў інтэрактыўны дыялог, падчас якога група незалежных экспертаў прэзентавала даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. А беларускі рэжым, іншыя краіны і НДА яго пракаментавалі. Што яны гаварылі?

Каментар эксперта: Працоўная группа ААН па адвольных затрыманнях разглядзела зварот юрыстаў "Вясны" і прызнала зняволенне Марфы Рабковай адвольным і палітычна матываваным. А над зваротам працавала ў тым ліку і юрыстка “Вясны” Святлана Галаўнёва.

https://spring96.org/by/wp-content/uploads/2025/03/2025-03-25_eva_viasna_12_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства