viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2025 2025-03-18T18:00:31+0300 2025-03-25T16:17:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Падзея: Працягваецце “Роўны сакавік”— месяц, прысвечаны барацьбе з дыскрымінацыяй і прасоўванню роўнасці ды інклюзіі. Сярод мерапрыемстваў — і трэнінг “Негвалтоўны антыфашызм” ад праваабаронцы з “Human constanta” Валдзіса Фугаша.

“Я шчыра хачу аказацца ў тым моманце гісторыі, калі фашызм не будзе актуальны ніколі і ні для каго”, — адзначае Валдзіс Фугаш.

Па-за межамі: На сайце Прававой ініцыятывы можна знайсці Навігатар бяспечных перасоўванняў. У ім  можна даведацца пра бяспеку наведвання і знаходжання ў любой краіне свету для беларусаў, якія знаходзяцца ў вымушанай міграцыі. Якія ж гэта краіны і па якіх прычынах наведваць іх небяспечна?

Праваабарончы слоўнік: Што такое дагаворныя органы ААН? Якая роль камітэтаў і як яны працуюць?

https://spring96.org/by/wp-content/uploads/2025/03/2025-03-18_eva_viasna_11_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства