viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2025 2025-03-04T09:05:09+0300 2025-03-11T16:10:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Падзея: Два гады таму быў вынесены прысуд чацвярым сябрам Праваабарончага цэнтра "Вясна".

"Абсалютна не верыцца, што мінула ўжо два гады з таго моманту і нашыя калегі знаходзяцца за кратамі ў невыносных умовах", — кажа равааабаронца "Вясны" Марына Кастылянчанка.

Тым часам адзін з асуджаных (завочна) Зміцер Салаўёў зладзіў у Варшаве пікет у падтрымку сваіх палітзняволеных калег:

"Страшны прысуд, сфальсіфікаваная цалкам справа", — падзяліўся праваабаронца Зміцер Салаўёў.

Каментар: Сустрэча "85-я угодкі першай савецкай дэпартацыі з Заходняй Беларусі ўглыб СССР" прайшла ў Варшаве. Зладзіў яе Беларускі гістарычны клуб.

"Рашэнне аб гэтай дэпартацыі было прынята ў Маскве, і яе вельмі добра падтрыхтаваў беларускі НКВД", — распавёў Ігар Станкевіч з Беларускага інстітута публічнай гісторыі.

Асоба: Алесь Міхалевіч — юрыст, які з’яўляецца сябрам Чэскай палаты адвакатаў. Таксама ён — былы кандытат у прэзідэнты 2010 года.

"Тады была дэмаверсія праграмы, а сёння гэта такая ўжо адпрацаваная прагама, дзе катаванні і ламанні чалавека адбываюцца на ўсіх этапах і ўсіх узроўнях",  — адзначыў Алесь Міхалевіч.

https://spring96.org/by/wp-content/uploads/2025/03/2025-03-04_eva_viasna_09_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства