viasna on patreon

Настаўніца, праграміст, нафтаперапрацоўшчык, фатографка: каго судзілі на гэтым тыдні

2025 2025-02-28T16:25:55+0300 2025-02-28T16:25:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aliasiuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля падзей 2020 года ў нашай краіне працягваецца беспрэцэдэнтная хваля рэпрэсій. Беларусаў дагэтуль працягваюць пераследваць за падзеі чатырохгадовай даўніны: пазбаўляюць волі за ўдзел у акцыях пратэсту, за публічнае выказванне нязгоды з дзеяннямі ўладаў і іншую палітычную актыўнасць. Пасля сёмых прэзідэнцкіх выбараў хваля рэпрэсій не спынілася: па ўсёй краіне працягваюцца палітычныя суды.

З 24 па 28 лютага ў беларускіх судах разглядалі 50 крымінальных палітычных справаў, у межах якіх судзілі 67 чалавек. Мінімум cем судовых працэсаў праходзіла ў закрытым рэжыме. Найбольш распаўсюджаны палітычны крымінальны артыкул – "народны" артыкул 342 КК. Па ім судзілі 42 чалавекі. За "здраду дзяржаве" на мінулым тыдні судзілі мінімум тры чалавекі. Агулам паводле дыфамацыйных артыкулаў судзілі 34 людзей. У палітычных судах у згаданы перыяд прымалі ўдзел мінімум 46 суддзяў. Найбольш рэпрэсіўная суддзя тыдня — Юлія Шут (суд Ленінскага раёна Мінска). Яна разглядала адразу тры палітычна матываваныя справы.

Распавядаем пра палітычна матываваныя крымінальныя суды за мінулы тыдзень.   

Сямейная пара, журналіст, фітнэс-трэнерка: каго судзілі на гэтым тыдні

З 17 па 21 лютага ў беларускіх судах разглядалі як мінімум 58 крымінальных палітычных справаў, у межах якіх судзілі 72 чалавекі. 

За ўдзел у акцыях пратэсту на гэтым тыдні судзілі мінімум 42 асобы

pauliukevich_1.jpg
Сяргей Паўлюкевіч

Пачынаюць судзіць былога адміністратара суполкі «Мы за вялікую Беларусь» Сяргея Паўлюковіча.  Мужчыне34 гады. Ён быў адміністратарам суполкі Укантакце «Мы за вялікую Беларусь» (больш за 120 тысяч падпісчыкаў, гэта была найбуйнейшая беларуская група) і сустрэчы «Марш мільёнаў». Ён адбываў суткі арышту пасля Плошчы-2010. Сяргей выйшаў з-за кратаў і распавёў пра тое, што яго катаваў да завербаваў КДБ, але супрацоўнічаць ён не будзе. Пасля гэтага ў медыя Паўлюкевіч не свяціўся. Мяркуючы па сацсетках, працаваў на «звычайных» працах — грузчыкам, майстрам і гэтак далей. Сяргея Паўлюкевіча пачалі судзіць 26 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах паводле «народнага» артыкуле (ч. 1 арт. 342). Суддзя — Марыя Батвінка.


Дваіх братоў і сямейную пару з Кобрына судзяць за пратэсты. У судзе Кобрынскага раёна 25 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса супраць Дзмітрыя Кубарэцкага, Наталлі Кубарэцкай, Віктара Ціханенкі, Іллі Ціханенкі. Працэс вядзе суддзя Аляксей Кміта. «Вясна», з дапамогай «Белпола», высветліла, што вядома пра абвінавачваных.


hameliansky.jpg
Дзмітры Хамельянскі

24-гадовага экс-работніка EPAM пачынаюць судзіць за ўдзел у пратэстах. 24 лютага ў судзе Партызанскага раёна Мінска пачаўся працэс над Дзмітрыем Хамельянскім. Хлопца абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Суддзёй па справе прызначаны Аляксандр Супічэнка. Дзмітрыю Хамельянскаму 24 гады. Хлопец скончыў Мінскі радыётэхнічны каледж (2019) і Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (2022). Мяркуючы па інфармацыі ў сацсетках Хамельянскага, яшчэ падчас вучобы ён пачаў працаваў у IT-кампаніях — ТКП-Софт (2018-2020), EPAM (2020-2022). З 2023 працуе ў групе кампаній Tinkoff, піша «Наша Ніва».


Суды паводле дыфамацыйных артыкулаў: каментары пра Лукашэнку і сілавікоў

Актыўна працягваюцца палітычна матываваныя суды за інтэрнэт-каментары пра Лукашэнку, сілавікоў і прадстаўнікоў улады. За мінулы тыдзень у Беларусі судзілі 14 чалавек за каментары пра Лукашэнку. Звычайна іх трактуюць, як "абраза Лукашэнкі" і заводзяць крымінальныя справы паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Іншы дыфамацыны артыкул, па якім судзяць за выказванне пра палітыка – "паклёп на Лукашэнку" (арт. 367 КК). Па ім судзілі чатыры чалавекі. За "абразу прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК) судзілі сямёх людзей. За "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" судзілі мінімум шэсць чалавек (арт. 130 КК).


shukanau.jpg
Ігар Шуканаў

26 лютага ў Мазырскім раённым судзе пачаўся закрыты працэс над 62-гадовым супрацоўнікам лабараторыі інфарматыкі і сувязі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Ігарам ШуканавымЯго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (ч. 1 арт. 342 КК). Ігара Шуканава паказальна жорстка затрымлівалі 1 жніўня 2024 года. Па яго з Мінска прыехалі губазікаўцы. Яго затрымалі проста на працоўным месцы. Затым заводскім аўтамабілем «УАЗ-Patriot» вывезлі за прахадную завода. Недалёка ад аўтобуснага прыпынку, на паркоўцы каля галоўнай прахадной завода, дзе ў той час былі людзі, губазікаўцы зладзілі паказальнае збіццё Шуканава — выцягнулі з УАЗа, кінулі тварам на асфальт і, націснуўшы каленам на галаву, надзелі кайданкі, пісала «Гомельская Вясна».


ahramenka_1.jpg
Анастасія Ахраменка

У Мазыры за «паклёп на Лукашэнку» судзяць фатографку. 25 лютага ў судзе Мазырскага раёна прызначаны пачатак разгляду крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку) у дачыненні да Анастасіі Ахраменкі. Судовы працэс у закрытым рэжыме ўзначальвае суддзя Анатоль Стрэльчанка. Як паведамляе «Гомельская Вясна», Анастасія прафесійна займалася фатаграфіяй, рабіла фотасесіі на замову. Апошняя яе актыўнасць у сацыяльных сетках была каля месяца таму.


aliasiuk.jpg
Анжаліка Алясюк

Настаўніцу беларускай мовы з Мінска з 20-гадовым судзяць за "абразу Лукашэнкі".27 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся працэс над Анжалікай Алясюк. Жанчыну абвінавачваюць у «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Суддзя — Юлія Блізнюк. У 2020-м годзе Анжаліка Алясюк была ў выбарчай камісіі на ўчастку ў школе №49 Мінска. У гэтай навучальнай установе яна працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Цяпер жанчына працуе выхавацелькай дашкольнай адукацыі ў дзіцячым садку №527 Мінска. Стаж яе працы ў педагагічнай сферы — больш за 20 гадоў, Алясюк мае першую кваліфікацыйную катэгорыю, піша «Наша Ніва».


Заклікі да санкцый 

За "заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі" (арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу) судзілі адразу шасцёх чалавек.

solap_1.jpg
Максім Солап

Сярод іх — малады чыгуначнік з Брэста Максім Солап, якому 36 гадоў. Ён родам з Брэста. У 2012 скончыў фізфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Працаваў інжынерам у Брэсцкім інфармацыйным вылічальным цэнтры па экспарта-імпартных перавозках Беларускай чыгункі. Максім любіць падарожжы і актыўны адпачынак, а таксама займаецца рознымі відамі спорту і вядзе здаровы лад жыцця, піша «Наша Ніва». Яго пачалі судзіць 24 лютага ў Брэсцкім абласным судзе. Максіма абвінавачваюць у «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Суддзя — Кацярына Груда.


Паўторны палітычны пераслед

51-гадовага жыхара Віцебска і грамадзяніна Арменіі Ярванда Марцірасяна пачынаюць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі» ваўкавыскай калоніі. Летась яго асудзілі да двух гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі». Паводле версіі абвінавачвання, мужчына нападпітку ў службовым аўтамабілі пры супрацоўніках аддзела Дэпартамента аховынеаднаразова негатыўна выказаўся на адрас Лукашэнкі. У кастрычніку мінулага году мужчыну адправілі адбываць тэрмін у калонію № 11 у Ваўкавыску. 27 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёна адбыўся разгляд справы Ярванда паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу разглядала Ганна Каралевіч. Вынік невядомы.

Аляксандра Францкевіча другі раз за год пачынаюць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».У судзе Аршанскага раёна і г. Оршы 27 лютага над анархістам Аляксандрам Францкевічам адбыўся другі запар суд паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Паўгода таму Аляксандра ўжо асудзілі да года пазбаўлення волі па гэтым артыкуле. Цяпер яму зноў могуць дадаць тэрмін зняволення.


Завочныя суды

Тры справы на гэтым тыдні разглядаліся завочна.

biaspalau_1.jpg
Сяргей Бяспалаў

Так, пачынаюць завочна разглядаць справу блогера Сяргея Бяспалава. 33-гадоваму Сяргею інкрымінаваныя ч. 3 арт. 130 КК (распальванне варожасці), арт. 188 КК (паклёп), ч. 1 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Справу Бяспалава пачалі разглядаць 26 лютага ў Мінскім абласным судзе. Працэс будзе ўзначальваць Аляксандр Рыбакоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства