viasna on patreon

Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі

2025 2025-02-27T16:51:17+0300 2025-02-27T23:37:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autazak_minsk_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

27 лютага 2025 года

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для ўціску грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства ды антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе стала істотна больш жорсткім і было дапоўненае новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што ёй праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так:

  1. Яўген Бойка ўзяты пад варту паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці;
  2. Аляксандр Краўчук асуджаны паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці — да чатырох гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  3. Паліна Піткевіч узятая пад варту паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў экстрэмісцкай дзейнасці;
  4. Арцём Палякоў асуджаны паводле арт. 361-1 і 361-4 Крымінальнага кодэкса паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  5. Вадзім Сенчанка асуджаны паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці — да трох гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  6. Максім Бельчанка асуджаны паводле арт. 361-4 і 209 Крымінальнага кодэкса паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і махлярстве — да 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Яўгена Бойку, Аляксандра Краўчука, Паліну Піткевіч, Арцёма Палякова, Вадзіма Сенчанку, Максіма Бельчанку;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

Беларускі ПЭН;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Human Constanta.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства