viasna on patreon

Вечар салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” адбудзецца ў Празе

2025 2025-02-27T13:20:14+0300 2025-02-27T15:51:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/praga-viasna-salidarnasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У чарговую гадавіну ганебнага прысуду вядомым праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу, 3 сакавіка ў Празе адбудзецца імпрэза салідарнасці: адкрыццё арт-інсталяцыі “Нязломныя” і дыскусія, прысвечаная дзейнасці праваабарончага цэнтра “Вясна” і сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Менавіта ў гэты дзень, 3 сакавіка 2023 года, два гады таму віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч і заснавальнік “Вясны”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі былі асуджаныя на працяглыя тэрміны зняволення за сваю публічную і цалкам легітымную дзейнасць па дапамозе людзям.

Каб выказаць падтрымку тым, хто пацярпеў за абарону свабоды і справядлівасці ў Беларусі, “Вясна” разам з чэшскай арганізацыяй “People in Need”  ладзіць у Празе імпрэзу салідарнасці.

Мерапрыемства адбудзецца ў панядзелак, 3 сакавіка, у Langhan Café, 37, Vodičkova 707/37, Nové Město, Praha. Пачатак у 18 гадзін. Далучайцеся!

Праваабаронцы заклікаюць кожнага, хто неабыякавы да лёсу зняволеных прааабаронцаў і ўсіх беларускіх палітвязняў, далучацца да мерапрыемстваў у сваіх гарадах!

Ад 7 да 10 гадоў калоніі: агучылі прысуд палітзняволеным праваабаронцам "Вясны"

Напярэдадні вынясення прысуду 21 міжнародная праваабарончая арганізацыя выступіла з заявай, у якой патрабавалі вызваліць праваабаронцаў і зняць з іх усе абвінавачванні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства