Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Крымінальны пераслед: У Беларусі працягваюць масава пераследаваць за любую падтрымку Украіны і выказванне салідарнасці. Якая сітуацыя пасля трох гадоў агрэсіі Расіі?
Каментар эксперта: Беларускі Хельсінкскі камітэт апублікаваў агляд Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі: верасень-снежань' 24 і зрабіў кароткую прэзентацыю трэндаў за ўвесь 2024 год.
"Рэпрэсіўная нарматворчасць ударае па самой сістэме, гэта непазбежна”, — адзначыла падчас прэзентацыі экспертка БХК Кацярына Дзяйкала.
Па-за межамі: Расследаванне Упраўлення ААН па правах чалавека дапаможа прыцягнуць да адказнасці вінаватых у падаўленні пратэстаў у Бангладэш. Што адбылося ў гэтай краіне?
Падзея: Спектакль “Мая мама ў турме” паказалі ў Беластоку і Варшаве.