viasna on patreon

Сямейную пару ў Гродне асудзілі па 5 крымінальных артыкулах

2025 2025-02-25T13:06:15+0300 2025-02-25T15:39:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/leanid-i-antanina-cerabei_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродзенскім абласным судзе 24 лютага разглядалі крымінальную справу супраць Леаніда і Антаніны Церабей паводле пяці крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Працэс вёў суддзя Мікалай Чачынскі.

leanid-i-antanina-cerabei_1.jpg
Леанід і Антаніна Церабей

Як паведаміла “Гарадзенская праваабарона”, у выніку Антаніне прызначылі паводле ч. 1 арт. 342 КК два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Леаніду прызначылі па шэрагу крымінальных артыкулаў тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сямейную пару затрымалі ў чэрвені 2024 года. Да суда Антаніна знаходзілася пад хатнім арыштам, бо пара гадуе дзіця. Леаніда ад 25 чэрвеня ўтрымлівалі ў СІЗА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства