Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Па-за межамі: Брэшскі ордэн адвакатаў правёў сустрэчу з нагоды Міжнароднага дня адваката ў небяспецы. Прысвечана яна была і беларускім адвакатам і таму, як працуюць беларускія адвакаты і юрысты ў небяспецы. Сярод выступоўцаў — юрыстка праваабарончага цэнтра "Вясна" Святлана Галаўнёва.
“Трэба дадаткова тлумачыць і падкрэсліваць, што, напрыклад, у нас суды — гэта фікцыя”, — адзначыла Святлана Галаўнёва.
Падзея: На паэтычным фэстывалі імя Міхася Стральцова "Вершы на асфальце" ў Вільні была прэзентаваная новая кніга пра Алеся Бяляцкага “За беларускае жыццё… Алесь”.
“Спадзяюся, што гэта не апошняя кніга Нобелеўскага лаўрэата. І будуць яшчэ ягоныя творы, і будуць пра яго яшчэ ўспаміны і эсэ. Гэта вельмі важна—не забываць пра яго”, — сказаў паэт і праваабаронца Сяржук Сыс.
Асоба: Рубрыка прысвечана дзвюм асобам — Віктару Панцялееву і Валеру Таміліну. Іх аб’ядоўвае адно — каханне і шлюб, які быў зарэгістраваны за кратамі.
Каментар: “Праз чатыры гады пасля таго, як па краіне пракаціліся масавыя пратэсты пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў летам 2020 года, шырокамаштабныя рэпрэсіі дзяржавы ў дачыненні да мірных пратэстуючых і крытыкаў рэжыму працягваюць выходзіць на новыя ўзроўні”. Што напісала Human Rights Watch пра Беларусь.