Адміністратару пабліка "Подслушано Глубокое" прызначылі 2 гады "хіміі"
https://spring96.org/be/news/117428
2025
2025-02-13T16:11:45+0300
2025-02-13T16:11:45+0300
2025-02-13T16:11:45+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ihar-szketau_1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Глыбоцкага раёна сёмага лютага асудзілі Ігара Шкетава паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Андрэй Тарасевіч.
Як паведаміў БАЖ, Ігару прызначылі два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").
Інфармацыйны паблік “Подслушано Глубокое” папулярны сярод жыхароў раённага цэнтра. У сацсетцы “Укантакце” на яго падпісана больш за 26000 чалавек.
У жніўні 2024 года адміністратара пабліка судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". А месяцам пазней яго затрымаў віцебскі ГУБАЗіК і зняў з Ігарам "пакаяльнае відэа".