viasna on patreon

Хто той куратар КДБ, які прапаноўваў настаўніцы даносіць на калегаў? Распавядаем

2025 2025-02-12T16:32:20+0300 2025-02-12T16:36:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pai-aljaksandr-vasilevicz_kuratar-kdb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Настаўніца матэматыкі Ляхавіцкай гімназіі Таццяна Крапіневіч напрыканцы 2024 года вымушана з’ехала з краіны пасля даносаў Бондаравай. Яна расказала "Вясне", як пасля допыту КДБ ёй тэлефанаваў куратар ведамства і прапаноўваў даносіць на калегаў. Распавядае, што атрымалася высветліць пра асобу куратара. 

pai-aljaksandr-vasilevicz_kuratar-kdb.jp
Пай Аляксандр Васільевіч

Як паведаміла Таццяна, куратар прадставіўся, як Пай Аляксандр Васільевіч. Настаўніца запісала яго нумар тэлефону.

"Ён сказаў, што ведае, што я пакідала на выбарах подпіс за Віктара Бабарыку. "Да, было такое, што ў гэтым дрэннага?". Ён мне даў зразумець, што калі я штосьці пабачу ці пачую падазронае, то магу ў любы час днём і ноччу яму патэлефанаваць. То-бок, ён мне прапанаваў данасіць на іншых", – распавяла ў інтэрв’ю Таццяна.

"Страху ў школе значна паболела". Пасля размовы з КДБ у настаўніцы пачаліся панічныя атакі

Настаўніца матэматыкі з Ляхавічаў Таццяна Крапіневіч вымушаная была бегчы з Беларусі пасля паклёпніцкіх публікацый даносчыцы Вольгі Бондаравай. Зімою 2024 года да Таццяны на працу прыйшлі міліцыянты, калі тая знаходзілася ў мінскім шпіталі. Яны паказвалі скрыншоты пастоў у сацсетках жанчыны за 2020 год. Таццяна за суткі сабрала рэчы і з’ехала з краіны разам з дачкой. Некалькі месяцаў яны вымушаныя былі жыць у розных краінах, пакуль сёлета ў студзені не пераехалі ў Польшчу.

Мы з дапамогай "Белпола" знайшлі чалавека з такім самым імём.

Па стане на 2017 год Аляксандр Пай працаваў у вайсковай часці № 13279 – гэта Упраўленне КДБ па Брэсцкай вобласці. 35-гадовы мужчына – ўраджэнец Драгічына і мае ва ўласнасці кватэру ў Баранавічах.  

Як атрымалася высветліць, Пай двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці і парушэнне правілаў паркоўкі.

Нумар тэлефона, з якога тэлефанавалі настаўніцы, зарэгістраваны на 32-гадовую Пай Вольгу Васільеўну. Яе апошняе месца працы – Цэнтральная раённая бібліятэка горада Іванава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства