Наталлю Ладуцьку асудзілі да 4 гадоў калоніі за салідарнасць з палітвязнямі
https://spring96.org/be/news/117404
2025
2025-02-11T07:17:00+0300
2025-02-11T07:17:00+0300
2025-03-07T13:09:31+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/laducka_23.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Мінскім абласным судзе 11 лютага 60-гадовую палітзняволеную Наталлю Ладуцьку прызналі вінаватай у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" і асудзілі яе да чатырох гадоў пазбаўлення волі і 600 базавых велічыняў штрафу (24 000 рублёў), піша dissident.by. Прысуд вынес суддзя Яўген Пісарэвіч.
Нагадаем, Наталлю затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Наталлі прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Суд над ёй распачаўся 16 студзеня, па справе адбылося шэсць пасяджэнняў.