viasna on patreon

Першае затрыманне пасля доступу сілавікоў да бота "Беларускага Гаюна" : хроніка пераследу 7 лютага Дапоўнена

2025 2025-02-07T12:26:54+0300 2025-02-07T17:07:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maksim-nikicenka_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7 лютага 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Віцебску за "распаўсюд экстрэмізму" зноў судзілі студэнта — трэцякурсніка мясцовага "МІПСА" Андрэя Салодкіна

Хлопец вучыцца на аддзяленні "Лагістыка", паведаміла "Віцебская вясна". 

Сёмага лютага яго справу ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разбірае суддзя Ганна Кот. Салодкіна вінавацяць у "распаўсюдзе экстрэміскай інфармацыі" (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) і ў "прапагандзе нацысцкай сімволікі" (ч. 1 арт. 19.10 КаАП).

Шостага лютага тая ж суддзя Ганна Кот за "распаўсюд экстрэмізму" асудзіла студэнта Ёэля Юроўскага.


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 30 чалавек — цяпер у ім 4930 прозвішчаў

Міністэрства ўнутраных справаў сёмага лютага зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Сярод іншых, у спіс дадалі фігурантаў "справы Мачулішчаў" Мікалая Швеца (у спісе МУС — грамадзянін РФ), украінку Алу Яцуту і расіяніна Алега Сычова, сябра руху "За Свабоду" Аляксея Клюшнічэнку, жыхара Брэста Віталя Чопіка.


У Рагачове былую палітзняволеную двойчы асудзілі за "распаўсюд экстрэмізму"

Юлія Касцючэнка
Юлія Касцючэнка

У судзе Рагачоўскага раёна пятага лютага суддзя Ірына Зыль разглядала адміністрацыйную справу ў дачыненні да мясцовай жыхаркі Юліі Касцючэнка. Жанчыну абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

22 студзеня Юлію ўжо судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік мінулага і новага суда пакуль невядомы, паведаміла "Гомельская вясна". 

Напачатку 2023-га году Юліі прызначылі 1 год калоніі за "абразу Лукашэнкі" — паводле следства, жанчына на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» размяшчала допісы і відэазапісы, якія "ўтрымлівалі абразу на адрас Лукашэнкі". Жанчынца цалкам адбыла свой тэрмін.


Першае вядомае затрыманне пасля атрымання сілавікамі доступу да бота "Беларускага Гаюна"

maksim-nikicenka_3.jpg
Максім Нікіценка

Ініцыятыва Digital Intelligence Team са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы паведаміла, што быў затрыманы 42-гадовы Максім Нікіценка. У апошнія гады ён працаваў на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. У Максіма ёсць жонка і двое дзяцей.


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

rodnaja-mova_1.jpg
Вокладка группы "Укантакце" "Родная мова", прызнаная "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

У яго трапілі:

  • Telegram-канал "Беларуская служба Польскага радыё ǀ Polskie Radio dla Zagranicy";
  • Instagram старонка "alena.davidovich", "acameron375", "belarus_en_france", "belarusses2savoies", "alice_syal", "bypolskieradio", "МУЗЕЙ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ", "Пра Вiцебск";
  • Сайт "ukr.nеt";
  • Youtube-канал "Народны дэпутат";
  • Старонкі ў сацсетках "Незалежны прафсаюз РЭП";
  • Старонка ва "Укантакце" "Родная Мова".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства