viasna on patreon

У Жлобіне за сарваны сцяг асудзілі хлопца, які год таму выратаваў з возера пенсіянера

2025 2025-02-06T11:50:12+0300 2025-02-06T11:50:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanstancin-cikhamirau_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выязным пасяджэнні суда Жлобінскага раёна чацвёртага лютага асудзілі Канстанціна Ціхамірава паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Працэс вяла суддзя Святлана Андрэева.

kanstancin-cikhamirau_1.jpg
Канстанцін Ціхаміраў

Судовае пасяджэнне адбылося на базе Жлобінскага металургічнага каледжа, дзе вучыўся Канстанцін.

Як паведаміла Упраўленне ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкама, малады хлопец залез на дах гіпермаркета "Еўраопт", адкуль зняў чырвона-зялёны сцяг і паклаў яго ў кішэню курткі. Затым Канстанцін выкінуў сцяг у сметніцу.

Паводле інфармацыі "Гомельскай вясны", год таму, на сцэне актавай залы Металургічнага каледжа, Канстанціна разам з трыма іншымі навучэнцамі ўрачыста віншавалі і ўзнагароджвалі лістамі падзякі — юнакі выратавалі пенсіянера з вады.

Пра гераічны ўчынак падлеткаў тады нават напісала прапагандысцкая "СБ. Беларусь сегодня" — хлопцы запаўзлі на лёд і з дапамогай знойдзеных побач друкоў змаглі выцягнуць з вадаёма пенсіянера і ўратаваць яму жыццё.

uznaharodzhanne-kanstancina-cikhamirava-
Узнагароджанне Канстанціна Ціхамірава і ягоных сяброў 23 лістапада 2023 года. Фота: ndsmi.by.

У выніку суддзя Святлана Андрэева прызначыла Канстанціну адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства