viasna on patreon

16-гадовага падлетка з Ваўкавыска асудзілі на 1 год "хатняй хіміі" за зрэзаны чырвона-зялёны сцяг

2025 2025-02-05T15:43:08+0300 2025-02-05T15:47:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzjarzhauny-scjah_1_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ваўкавыскагаг раёна 21 студзеня асудзілі Леаніда Трафімовіча паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка.

Паводле матэрыялаў следства, Леанід, знаходзячыся на даху будынка, зрэзаў нажом чырвона-зялёны сцяг, напісаў дзяржаўны партал "Наш час".

Як паведаміў тэлеграм-канал "Право имеют", падлетак у пад’ездзе чакаў сябра. Узламаўшы дзверы на дах шматпавярховага дома, ён убачыў сцяг, зрэзаў яго сцізорыкам і схаваў ў сябе дома ў шафе. Пазней супрацоўнікі ЖКГ заўважылі знікненне і звярнуліся ў міліцыю.

У выніку Леаніду прызначылі адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства