viasna on patreon

Былым палітвязням ставяць забароны на выезд з краіны — што рабіць у такой сітуацыі?

2025 2025-02-04T17:58:17+0300 2025-02-04T18:06:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belarus_tut.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамілі "Вясне", у Мінску былым палітзняволеным пасля вызвалення крымінальна-выканаўчыя інспекцыі ставяць забароны на выезд з краіны. З Юрыдычнай службай "Вясны" разбіраемся, ці законна гэта і што рабіць у такіх сітуацыях.

belarus_tut.jpg
Ілюстрацыйнае фота

Як адзначаюць юрысты Праваабарончага цэнтра "Вясна", падставы для абмежавання права на выезд у беларускім заканадаўстве прадугледжаны розныя — не заўсёды гэтае рашэнне прымае суд. Выпадкі, калі рашэнне прымае суд: калі абмежаванне ўводзіцца разам з рашэннем аб прафілактычным наглядзе, у межах прымусовага спагнання, у мэтах забеспячэння грамадзянскага іску і г.д.

Пасля вызвалення на тэрмін прафілактычнага ўліку – судзімасці – выезд з Беларусі чалавеку можа часова абмежаваць орган дзяржаўнай бяспекі. Таксама ў абыход суда прымаць такія рашэнні на больш доўгі тэрмін можа КДБ "у інтарэсах нацыянальнай бяспекі". У такім выпадках рашэнне дзяржаўнага органа можна абскардзіць у вышэйшы орган, а потым — у суд.

Для прыкладу ўзгадаем справу былой палітзняволенай па "справе студэнтаў" Асі Булыбенкі, якой пасля вызвалення з калоніі забаранілі выезд з краіны:

"Ася абскарджвала рашэнне РУУС у вышэйшы орган – ГУУС, а потым рашэнне РУУС і адказ ГУУС — у суд. Пакуль суд разглядаў справу, РУУС само зняло абмежаванне. То бок часам можа спрацаваць не столькі прававы механізм, сколькі прыцягненне ўвагі".

Як адзначаюць юрысты, праблема такіх несудовых рашэнняў у Беларусі ў тым, што звычайна чалавек, на якога накладзена такое абмежаванне, можа не ведаць пра гэта, а таксама не мець магчымасці азнаёміцца з матывацыяй такога рашэння, а значыць і эфектыўна абскардзіць яго.

Для дапамогі ў абскарджванні рашэнняў дзяржаўных органаў звяртайцеся да нашых юрыстаў на пошту zvarot@spring96.org альбо ў тэлеграм @zvarot96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства