viasna on patreon

Полацкага бізнесмена судзяць завочна ўжо сёмы месяц — яго справу нават вярталі на дапрацоўку

2025 2025-02-04T17:29:51+0300 2025-02-04T17:29:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zaharau_uladzimir.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Завочны суд над полацкім бізнесменам Уладзімірам Захаравым распачаўся 23 ліпеня 2024 года. У межах спецвытворчасці яго абвінавачвалі па эканамічных і палітычных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў), ч. 2 арт. 243-1 КК (ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў, збораў), ч. 1 арт. 243-3 (ухіленне ад выплаты страхавых узносаў), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

 

Справу адразу разглядаў Андрэй Прэйс. Але прысуд ён так і вынес. Як пазначана на сайце Вярхоўнага суда, было прынята рашэнне вярнуць пракурору крымінальную справу супраць Уладзіміра Захарава па абвінавачванні яго паводле ч. 3 арт. 243, ч.2 арт. 243-1, ч. 1 арт. 243-3, арт. 369-1 КК Рэспублікі Беларусь. Як адзначана ў арт. 280-1 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, пракурору вяртаецца справа ў выпадках наяўнасці перашкодаў.

Прэйс разглядаў справу супраць бізнесмена да канца жніўня. Пасяджэнні па справе аднавіліся ў Віцебскім абласным судзе толькі праз пяць месяцаў — 11 студзеня 2025 года. Цяпер яе разглядае суддзя Юрый Урбан

Сутнасць абвінавачвання невядомая. Працэс ад самага пачатку праходзіць у закрытым рэжыме.

У лютым 2023 года стала вядома, што Камітэт дзяржкантролю арыштаваў маёмасці буйнога полацкага бізнесмена амаль на 100 мільёнаў долараў. Накладзены арышт на маёмасць падазраваных — 68 аб'ектаў нерухомасці плошчай больш за 107 тысяч кв. м агульным коштам не менш як 92 мільёна еўра, у тым ліку 24 гандлёвыя цэнтры, катэджы, кватэры, аўтамабілі "люксавага сегмента". Верагодна, гэты прадпрымальнік мае дачыненне да ТАА "Гандлёвы дом "Стралец". Гэта адна з найбуйнейшых гандлёвых сетак у Полацку і Наваполацку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства