Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Падзея: Беларускага палітыка і палітвязня Мікалая Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міра. Яго кандыдатуру прапанаваў дэпутат Еўрапейскага парламента Петрас Аўштравічус.
Асоба: Журналістка Дар’я Гардзейчык у падкасце "Іншыя гісторыі" распавядае пра людзей з уразлівых груп.
"Ксенафобія не мае сэнсу, таму што баяцца іншых – гэта баяцца саміх сабе, бо мы ўсе іншыя", – кажа Дар’я Гардзейчык.
Хроніка: Што пісаў сайт Арганізацыі Аб’яднаных нацый пра Беларусь у студзені? Чытаем і слухаем.