viasna on patreon

Палітычныя звальненні і новая спецвытворчасць: хроніка пераследу 1-3 лютага Дапоўнена

2025 2025-02-03T11:38:56+0300 2025-02-04T13:11:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viktar-samonczyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-3 лютага 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" шэраг украінскіх telegram-каналаў

Гаворка пра telegram-каналы і чаты "✙ Київ Оперативний | Kyiv Operative ✙", "Левый Берег Киев", "Київ ІНФО | Новини Україна", "ХК Київ", "Україна Сейчас | УС: новини, політика, війна", а таксама YouTube-канал "Рadzei", старонку ў TikTok "doroga.v.аd", старонкі ў Facebook "Игорь Суглоб" і "Avi Aries", старонку ў Instagram "cyan.waw".


Краўндфандынгавы праект "Gronka" прызнаны ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем"

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 27 студзеня.

Паводле ведамства, дачыненне да ініцыятывы маюць Павел Лібер і Крысціна Дробыш.


Пасля свайго затрымання дырэктар рэчыцкага завода звольніў супрацоўніка, якога пераследвалі па палітычных матывах

viktar-samonczyk.jpg
Віктар Самончык

У Рэчыцы дзясятага студзеня пяць сутак арышту за "распаўсюд экстрэмізму" прызначылі Івану Дзенісенку, які працаваў начальнікам аддзелу забеспячэння Рэчыцкага метызнага завода. 15 студзеня паводле тых самых падставаў асудзілі Андрэя Старушэнку, які займаў пасаду галоўнага энергетыка прадпрыемства.

Крыніцы праваабаронцаў паведамлялі, што дырэктар прадпрыемства не звальняў рэпрэсаваных супрацоўнікаў, тлумачачы гэта тым, што яны добра працуюць і іх няма кім замяніць, паведаміла "Гомельская Вясна".

28 студзеня дырэктара прадпрыемства Віктара Самончыка вывелі з працоўнага месца ў кайданках. На заводзе казалі, што затрыманне звязанае з адмовай Самончыка звальняць супрацоўнікаў паводле палітычыных матываў. На наступны дзень дырэктар вярнуўся да працы.

Пасля гэтага Івана Дзенісенку ўсё ж звольнілі з працы. Ці працягваюць працаваць іншыя супрацоўнікі, якіх пераследвалі па палітычных матывах, — невядома.


У Гродне завялі спецвытворчасць на саўладальніка будынка, дзе знаходзіцца польскае консульства

stanislau-buinicki.jpg
Станіслаў Буйніцкі

Следчы камітэт 31 студзеня распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Станіслава Буйніцкага. Яму інкрымінаваная ч. 2 арт 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры).

Як паведаміла hrodna.life, ТАА "Форт", у якім Буйніцкі адзін з саўладальнікаў, валодае будынкам на Будзёнага, 48а, дзе знаходзіцца Генеральнае консульства Польшчы. Сам 72-гадовы Буйніцкі з 1999 года жыве ў Беластоку.

У 1990-я мужчына быў намеснікам старшыні Саюза палякаў на Беларусі. Эміграваў у Польшчу з палітычных прычын, атрымаў польскае грамадзянства. Пры гэтым праз фірму "Форт" працягваў валодаць офісным будынкам на Будзёнага, 48А. Дзякуючы гэтаму будынак быў ледзь не адзіным месцам у Гродне, дзе маглі здымаць офісы палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі, якім з палітычных прычын адмаўлялі ў арэндзе ў іншых месцах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства