viasna on patreon

Палітвязень Сальмановіч працягвае ўтрымлівацца ў ШІЗА

2025 2025-02-02T14:28:48+0300 2025-02-02T14:28:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salmanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Сальмановіч

Дзяніс Сальмановіч

Палітвязень Дзяніс Сальмановіч, які адбывае дзесяцігадовы тэрмін зняволення ў папраўчай калоніі №3 "Віцьба", працягвае ўтрымлівацца ў штрафным ізалятары (ШІЗА). Адтуль ён так і не вышаў пасля чарговага "пакарання".

Раней, 14 студзеня, паведамлялася, што Сальмановіча ў чарговы раз змясцілі ў штрафны ізалятар. На той момант ён там знаходзіўся ўжо два месяцы.

Як вядома, у Дзяніса Сальмановіча ёсць  захворванне хранічны гломеруланефріт

"Хачу сказаць кіраўніцтву калоніі: Спыніцеся, вы ўжо столькі бед прынеслі людзям, знайдзіце ў сабе мужнасць не выконваць злачынныя загады, успомніце што ў вас таксама ёсць дзеці, ёсць бацькі", — напісала маці Дзяніса.

Нагадаем, Брэсцкі абласны суд 30 верасня 2022 года прызнаў Дзяніса вінаватым па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса і па сукупнасці абвінавачанняў прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на 10 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 6 400 рублёў.

І "тэрарыст", і "экстрэміст" адначасова: суровы прысуд палітвязню Дзянісу Сальмановічу

Брэсцкі абласны суд 30 верасня вынес жорсткі прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча. Яго абвінавацілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства