viasna on patreon

У ПАСЕ аднагалосна прынялі рэзалюцыю па Беларусі

2025 2025-01-31T11:14:00+0300 2025-02-03T10:21:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pase__1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) прайшлі дэбаты па тэме "Вострая неабходнасць правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі". Пасля іх ПАСЕ аднагалосна прыняла рэзалюцыю, у якой не прызнала апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, паведамляе "Люстэрка".

Падчас дэбатаў дакладчык ПАСЕ па дэмакратычнай Беларусі Рышард Петру нагадаў пра тое, што ў самым сэрцы Еўропы — у Беларусі — існуе дыктатура Аляксандра Лукашэнкі.

— У мінулыя выходныя мы бачылі чарговы фарс пад выглядам выбараў, на якіх зноў выйграў Лукашэнка. Гэты працэс не можа называцца дэмакратычнымі выбарамі. У краіне 1200 палітвязняў, восем з іх знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада. У Лукашэнкі спыталі, чаму ягоныя апаненты або ў турме, або ў выгнанні, ён адказаў, што гэта быў іх выбар, бо яны казалі занадта шмат. І гэта найлепшая характарыстыка таго, што адбываецца ў Беларусі, — сказаў Петру.

Гендокладчик ПАСЕ по Беларуси: "Так называемые выборы — пример антидемократического правления Лукашенко"

Рышард Петру оценил выборы* в Беларуси.

Пасля дэбатаў адбылося галасаванне. Рэзалюцыя была прынятая аднагалосна: 79 парламентарыяў прагаласавалі "за", ніхто не выступіў супраць і не ўстрымаўся. Рэзалюцыя асуджае масавыя арышты, катаванні і пераслед грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і не прызнае вынікі выбараў 26 студзеня 2025 года.

Вызваліць палітвязняў і зладзіць справядлівыя выбары. ПАРЕ прыняла новую рэзалюцыю па Беларусі

У 2024 годзе ПАСЕ таксама прымала рэзалюцыю па Беларусі.

ПАСЕ заклікае беларускія ўлады: 

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі;
  • абвясціць амністыю для ўсіх, арыштаваных па палітычных матывах;
  • спыніць прымяненне катаванняў і бесчалавечнага абыходжання;
  • арганізаваць свабодныя і сумленныя выбары пад міжнародным наглядам;
  • увесці мараторый на смяротнае пакаранне з наступнай яе адменай.

Таксама Парламенцкая асамблея звяртаецца да дзяржаў-сябраў Савета Еўропы з заклікам:

  • не прызнаваць выбары 26 студзеня 2025 года і адмовіцца лічыць Лукашэнку законным прэзідэнтам;
  • пашырыць санкцыі супраць рэжыму і яго прыхільнікаў;
  • расследаваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і прыцягваць вінаватых да адказнасці;
  • падтрымліваць беларусаў, вымушаных бегчы з краіны, і не высылаць іх назад, пакуль яны падвяргаюцца рызыцы пераследу;
  • прыняць меры для абароны беларускіх праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў ад рэпрэсій рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства