Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Час выбараў: “Імітацыя выбарчых працэсаў на фоне жорсткіх рэпрэсій” – юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка разважае пра прэзідэнцкія выбары*.
Каментар: Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс выступіў на адмысловай прэс-канферэнцыі ў Вільні:
“У атмасферы распаўсюджанага страху і рэпрэсій вельмі цяжка праводзіць вольныя выбары, можа нават і немагчыма”.
Падзея: “Сёння, як ніколі, палітвязням і палітвязынкам патрэбная наша дапамога”. Такімі словамі гучыць кампанія салідарнасці Тэма#1. У межах кампаніі прайшоў шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх: прагляд фільма “Шлях да волі”, падпісанне лістоў палітзняволеным і спецпраект “Ці пайшоў бы Цімур на вайну, калі б не жнівень 2020?” ад Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі.