viasna on patreon

Палітвязню Сяргею Франчуку дадалі яшчэ паўгода зняволення

2025 2025-01-24T17:07:19+0300 2025-01-24T17:41:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/franchuk_serge.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 10 студзеня адбыўся разгляд ужо трэцяй крымінальнай справы супраць палітвязня Сяргея Франчука. На гэты раз яго абвінавацілі ў "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Суддзя Андрэй Літвін прызначыў Сяргею яшчэ шэсць месяцаў зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі, а таксама штраф памерам 50 базавых велічыняў (2 000 рублёў).

Нагадаем, Сяргей — стрыечны брат прадстаўніка АПК па абароне і нацбяспецы, былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.

Сяргея затрымалі 9 жніўня 2022 года. Летась яго двойчы запар асудзілі агулам да трох з паловай гадоў калоніі. Агульны тэрмін зняволення палітвязня цяпер складае чатыры гады.

У Бабруйску асудзілі палітвязня Сяргея Франчука і дадалі яшчэ паўгады калоніі

Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства