viasna on patreon

Абнаўленні "экстрэмісцкіх спісаў": хроніка пераследу 24 студзеня

2025 2025-01-24T15:27:52+0300 2025-01-27T11:47:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kamisaranka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Беларусі яшчэ 30 кніг дадалі у спіс забароненых да распаўсюду — сярод іх Чак Паланік

Міністэрства інфармацыі Беларусі дадала яшчэ 30 кніг у спіс забароненых да распаўсюду ў Беларусі друкаваных выданняў. Сярод іх раман Чака Паланіка "Калыханка" і "ГУЛАГ" Эн Эплбаум.

Агулам у спісе 65 пазіцый.


СК адсправаздачыўся, што вылічыў арганізатараў акцый беларусаў замежжа

"На сённяшні дзень выяўлены каардынатары такіх мерапрыемстваў у Еўрасаюзе і іншых краінах. Сярод іх: Польшча — Ціханоўская, Латушка, Фёдараў, Макаранка, Балкунец, Лапко; Аўстрыя — Дайнека, Свіркова; Вялікабрытанія — Хортан; Ізраіль — Фруман; Швецыя — Васэрман; Германія — Таўбе; Італія — ​​Юхно; Літва — Калегава і гэтак далей".

Ведамства пагражае даць "жорсткую і прынцыповую прававую ацэнку" гэтым людзям.


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі Славу Камісаранку і яшчэ 21 чалавека

Слава Камісаранка
Слава Камісаранка

24 студзеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Сярод іншых, у спіс дадалі стэндап-коміка Славу Камісаранку, а таксама IT-спецыяліста з Сянно Валера Мефадзіенку.


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты "Мирные Белоруски, Ангарская", "Бульвар Для Жизни", "Легіон Диванної Розвідки", "Європейський нігілізм", "Вестник Мракобеса", "Arthur Werner Дикий", "UA_REG TEAM";
  • Instagram старонка "freebelarusians", "kharysava";
  • Старонкі праекту "Кобыляки. Расстреляны в Орше";
  • Старонка "Orsha.Eu" ва "Укантакце", а таксама яе лагатып.;
  • Інфармацыйная прадукцыя "Сбор денег. Расследование джихада"; "Шиитская экспансия"; "Джихад ради Бога"; "Частная аренда"; "О салафизме"; "Если врач совершает набег на наши дома?"; "Дьявол"; "Безрассудное предупреждение через Игил. Вторая часть"; "Книга джихада"; "Безрассудное предупреждение через Игил. Первая часть"; "Специальный отпуск"; "Политика шариата"; "Безрассудное предупреждение через Игил. Третья часть"; "Мысли о ваххабизме"; "Напоминание о слугах"; "Книга рельефа в разделах устройства".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства