viasna on patreon

"Рэпарцёры без межаў" падалі пазоў на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд

2025 2025-01-24T14:44:46+0300 2025-01-24T14:44:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/luka_rsf.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" (RSF) падала пазоў у Міжнародны крымінальны суд (МКС) з абвінавачаннем у злачынствах супраць чалавечнасці ў дачыненні да журналістаў у Беларусі. Гэта звязана з сістэматычным пераследам супрацоўнікаў СМІ, які праводзіцца ўладамі краіны са жніўня 2020 года.

"Чакаецца, што перадвыбарчы фарс без супрацьвагі ў асобе СМІ пройдзе без сучка і задзірынкі і ў выніку будзе абвешчана пра перамогу дыктатара Лукашэнкі над чатырма марыянеткавымі кандыдатамі. Беларускі рэжым цягам пяці гадоў планамерна пераследаваў усе незалежныя галасы, пачынаючы з журналістаў.

Праз абуральную беспакаранасць, якой ён карыстаецца, RSF падае скаргу на злачынствы супраць чалавечнасці ў сувязі з пераследам журналістаў. Мы заклікаем пракурора Карыма Хана правесці расследаванне і прыцягнуць да адказнасці вінаватых", — заявіла кіраўніца аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі RSF Жанна Кавелье.

У сваёй заяве арганізацыя ўзгадвае выпадкі трансляцыі дзяржаўнымі тэлеканаламі інтэрв'ю з трыма палітзняволенымі журналістамі "Радыё Свабода": Ігарам Карнеем, Ігарам Лосікам і Андрэем Кузнечыкам. Прадстаўнікі арганізацыі адзначаюць, што "у выніку іх запужвання і выкарыстання мантажу ўзнікае ўражанне, што яны публічна выказваюць спачуванне наконт сваёй працы ў "Радыё Свабода", якое паказваецца як экстрэмісцкае СМІ, якое распаўсюджвае фэйкавыя навіны і падбухторвае да беспарадкаў і звяржэнню ўрада".

RSF заклікае іншыя краіны, асабліва ўдзельнікаў Рымскага статута, пераняць прыклад Літвы і перадаць справы супраць Лукашэнкі і яго адміністрацыі ў МКС.

"Заганны круг беспакаранасці павінен быць разарваны. RSF заклікае пракурора МУС ўключыць злачынствы супраць журналістаў у яго папярэдняе расследаванне", — заявіў Антуан Бернар, дырэктар па адвакацыі і асістансу.


З моманту выбараў 2020 года ўлады пачалі кампанію шырокамаштабных рэпрэсій супраць незалежных медыя. Паводле звестак RSF і БАЖ, за гэты перыяд 397 журналістаў зазналі 589 неабгрунтаваных арыштаў, некаторыя з іх затрымліваліся неаднаразова. Цяпер 43 журналісты па-ранейшаму знаходзяцца ў турме. Ад 500 да 600 журналістаў былі вымушаныя пакінуць краіну, большасць з іх знайшла прытулак у Польшчы і Літве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства