viasna on patreon

"Важна захоўваць бяспечныя магчымасці юрыдычнай дапамогі". Сёння — Міжнародны дзень адваката ў небяспецы

2025 2025-01-24T14:20:33+0300 2025-01-24T15:06:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zvarot96.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень адваката ў небяспецы. Гэты адмысловы міжнародны дзень ладзіцца, каб прыцягнуць увагу грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных органаў да стана адвакатаў у канкрэтнай краіне, якая выбіраецца кожны год. У 2025 годзе Міжнародны дзень адваката ў небяспецы прысвечаны сітуацыі ў Беларусі.

Сёлета Міжнародны дзень адваката, які знаходзіцца ў небяспецы, звяртае ўвагу на рэпрэсіі юрыстаў у Беларусі, што сутыкаюцца з сістэматычным пераследам і ўмяшаннем у іх прафесійную дзейнасць.

Міжнародны дзень адваката ў небяспецы 24 студзеня: справаздача кааліцыі юрыстаў

Сёлета Міжнародны дзень адваката, які знаходзіцца ў небяспецы, звяртае ўвагу на рэпрэсіі юрыстаў у Беларусі, што сутыкаюцца з сістэматычным пераследам і ўмяшаннем у іх прафесійную дзейнасць.

Юрыдычная служба "Вясны" — праца са зваротамі людзей

Ва ўмовах палітычнага пераследу працягвае працаваць і Юрыдычная служба "Вясны", якая абараняе правы чалавека ва ўмовах палітычнага крызісу ў краіне. Юрыдычная служба "Вясны" кансультуе наконт палітычна матываванага адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу штодзень, без святаў і выходных. Таму ў яе ёсць ужо гатовыя адказы на большасць пытанняў пра рэпрэсіі, якія ўзнікаюць у той ці іншы момант у людзей. Толькі за 2024 год юрысты і юрысткі апрацавалі больш за 570 зваротаў ад людзей з усёй Беларусі (колькасць зваротаў — без уліку працы філій і Гарачай лініі "Вясны").

"Для нас вельмі важна нашая праца па прыёму зваротаў па юрыдычныя кансультацыі. Яна вельмі змянілася за апошнія гады: раней мы працавалі ў асноўным над абскарджаннемпастастаноў суда па адміністратыўных справах, зараз бачым запыты на больш разнастайнае кола пытанняў. Больш за палову з іх звязаная з крымінальным пераследам. Значная частка пытанняў тычыцца выезда за мяжу і легалізацыі ў розных краінах. Па-ранейшаму людзі звяртаюцца і на тэму адміністратыўных ці грамадзянскіх справаў.

Найчасцей нас звяртаюцца з парушэннямі правоў на выказванне меркавання, асабістай недатыкальнасці, свабоды мірных сходаў, свабоды асацыяцый і гуманнага абыходжання.

Улічваючы крызіс адвакатуры ў краіне, вельмі важна захоўваць для людзей унутры Беларусі альтэрнатыўныя бяспечныя магчымасці атрымаць юрыдычную дапамогу", — адзначае Юрыдычная служба.

Больш за 2300 зваротаў

Юрыдычная служба і Гарачая лінія "Вясны" падвялі вынікі сваёй працы за 2023 год.

Звароты і асвета

Важна, што Юрыдычная служба не толькі дае кансультацыі, але і дапамагае скласці скаргі і звароты ў дзяржаўныя органы. А таксама — у міжнародныя органы. Напрыклад, у мінулым 2024 годзе спецдакладчыкі адрэагавалі на сем зваротаў, з якіх дзяржава адказала на шэсць.

"26. Беларусь вельмі выбарча адказвае на паведамленні, што накіроўваюцца мандатарамі спецыяльных працэдур. У 2023 годзе было адпраўлена 13 паведамленняў, але адказ быў атрыманы толькі на 2 з іх. Пры гэтым да 2022 года Беларусь адказвала на большасць паведамленняў (A/79/201, 19 July 2024)".

Так, шмат як публічнай, так і непублічнай працы вялося па кейсах вызваленых па памілаванні ў 2024 годзе Паўла Кучынскага і Рыгора Кастусёва.

"У тым ліку, мы падавалі звароты да спецдакладчыка ААН па Беларусі, якая камунікавала з дзяржавай. Такім чынам, звароты ў ААН — гэта працуючы механізм", — падкрэсліваюць юрысты.

"Вясна" звярнулася ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях з нагоды пагаршэння здароўя Паўла Кучынскага

Спецдакладчыкі напрыканцы траўня звярнуліся з лістом да беларускай дзяржавы па сітуацыі з пагаршэннем здароўя палітвязня, аднак адказу дагэтуль не атрымалі.

"Вясна" звярнулася ў Працоўную групу ААН наконт палітзняволенай, якую асудзілі да калоніі за салідарнасць

Юрыдычная служба “Вясны” распавяла пра парушэнні па гэтай справе.

Таксама юрысты і юрысткі "Вясны" падрабязна адказваюць на пытанні рознага кшталту наконт палітычнага пераследа ў матэрыялах, якія выходзяць на сайце. Ужо можна пачытаць, што рабіць, калі вас выклікаюць у якасці сведкі па крымінальнай справе, за данаты, ці калі ў вас адбываецца ператрус, затрыманне ці допытці можа падача апеляцыі ўзмацніць прысуд, ці варта абскарджваць рэпрэсіі на нацыянальным узроўні, як звярнуцца ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын, якія абмежаванні могуць накладацца на чалавека пасля вызвалення, якія абмежаванні накладаюць на людзей са спісаў «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»

Як юрыдычна можна дамагацца вызвалення зняволеных з захворваннямі?

Юрыдычная служба "Вясны" апісвае крытэрыі і паказвае, які можа быць механізм запуску падобнай працэдуры.

Каб атрымаць кансультацыю, калі ласка, пішыце ў Юрыдычную службу «Вясны»: @zvarot96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства