Праваабаронцы раяць падрыхтавацца да блакавання інтэрнэту ды распавядаюць, як звязацца з Гарачай лініяй "Вясны"
Прэзідэнцкія выбары 2020 года суправаджаліся маштабнымі абмежаваннямі доступу да інтэрнэту, што нанесла сур'ёзны ўдар па правах чалавека. У лістападзе мінулага года Аляксандр Лукашэнка прыгразіў поўным адключэннем інтэрнэту ў краіне. Ён заявіў, што калі падзеі 2020 года паўторацца, то інтэрнэт "адключым наогул". Праваабаронцы Human Constanta выказалі асцярогі з нагоды абмежавання ўрадам інтэрнэту ў краіне напярэдадні выбараў 2025 года. Гарачая лінія "Вясны" распавяла, як падрыхтавацца да блакавання і як звязацца з праваабаронцамі калі парушаюцца правы чалавека.
Асноўнымі каналамі сувязі з гарачай лініяй застаюцца акаўнты ў Telegram @ViasnaSOS, @SOSViasna. На выпадак, калі Telegram зусім не будзе працаваць, то з праваабаронцамі можна звязацца праз WhatsUp па нумары +37062375568 або ў Signal пад нікам @viasnasos.96. Гарачая лінія прымае тэкставыя звароты — званкі будуць адключаныя.
Нагадваем, што "Вясна" прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем", таму памятайце пра захады бяспекі.
![]()
"Вясну" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем": як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Праваабаронцы распавядаюць, што на выпадак блакавання Telegram спосабам яго абыходу з'яўляецца падключэнне проксі. У гэтым канале t.me/ProxyMTProto можна лёгка падлучыцца да проксі: выбіраеце сервер і ціснеце кнопку connect, калі хуткасць павольная, то падлучаецеся да іншага серверу.
Яшчэ варта загадзя спампаваць некалькі VPN сэрвісаў на тэлефон і кампутар, залагініцца, усталяваць у сістэму падключэнне і пратэставаць. Ёсць платныя з бясплатным перыядам і бясплатныя VPN. Часцей яны платныя. Вы можаце падпісацца на бясплатны перыяд — звычайна гэта ад некалькіх дзён да месяца, а потым адключыць да даты аплаты. Усё гэта трэба зрабіць да асноўнага дня выбараў, у час блакавання інтэрнэту вы не зможаце спампаваць прыкладанні.
Ніжэй вялікі спіс VPN сэрвісаў якія раяць праваабарончыя арганізацыі. На IOS яны спампоўваюцца праз AppStore, а на андроідзе іх можна спампаваць як праз Google Play так і праз сайты сэрвісаў.
- https://avovpn.com/
- https://redshieldvpn.com/ru
- https://nordvpn.com/
- https://www.ivacy.com/
- https://hotbotvpn.com/
- https://www.expressvpn.com/
- https://surfshark.com/
- https://protonvpn.com/
- https://freevpnplanet.com/
- https://www.betternet.co/
- https://www.tunnelbear.com/download
- https://lantern.io/ru
- https://mullvad.net/ru/vpn
- https://psiphon.ca/
- https://tachyon.eco/
- https://xvpn.io/ru/download
- https://www.hotspotshield.com/ru/
Пры поўнай блакіроўцы інтэрнэту, калі да мабільнага інтэрнэту падлучыцца VPN не дапамагае, то, магчыма, атрымаецца падлучыцца праз хатні інтэрнэт.
Вы можаце таксама паведаміць на гарачую лінію па вышэйзгаданых кантрактах аб парушэннях выбарчага заканадаўства, у прыватнасці прымусе да галасавання і іншых парушэннях. Гэтыя звесткі дапамогуць праваабаронцам у ацэнцы выбарчага працэсу.
Інструкцыі па бяспецы ад Human Constanta:
![]()
Магчымае адключэнне інтэрнэту ў Беларусі: выклікі бліжэйшай будучыні
![]()
Што рабіць, калі напярэдадні выбараў 2025 адключаць інтэрнэт