viasna on patreon

У "тэрарыстычны спіс" дадалі 17 беларусаў: хроніка пераследу 23 студзеня Дапоўнена

2025 2025-01-23T12:28:14+0300 2025-01-27T11:43:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/budynak-kdb_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Мазырскага праваабаронцу Уладзіміра Целепуна пакаралі максімальнымі 15 суткамі арышту

Уладзімір Целяпун
Уладзімір Целяпун

Сёння Целяпун адзначае Дзень народзінаў за кратамі.

Суд адбыўся яшчэ 15 студзеня па артыкуле "распаўсюд экстрэмізму", паведаміў "Флагшток".


У дачыненні да BELPOL распачалі крымінальную справу за зліў сябраў участковых камісій

Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу па факце "наўмысных незаконных збору і распаўсюду інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных больш за дзесяці тысяч грамадзян, якія з'яўляюцца членамі выбарчых камісій і назіральнікамі пры правядзенні электаральнай кампаніі 2025 года".

Такія дзеянні BELPOL кваліфікаваны па ч. 1 арт. 203-1 Крымінальнага кодэксу.


У Гарадку за "экстрэмізм" судзілі Жану Зайцаву — верагодна, гэта загадчыца аддзялення мясцовай сацыяльнай службы

zhana-zaicava.jpg
Жана Зайцава

Учора ў судзе Гарадоцкага раёна адзначылася імя Жанны Пятроўны Зайцавай. Паводле ч. 2. арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) яе павінна была судзіць Алена Віхаценка, паведаміў тэлеграм-канал "Витебск, я гуляю!". 

Аб жанчыне з персанальнымі дадзенымі як у «правапарушальніцы» ў 2023 годзе пісала мясцовая раёнка як аб загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гарадоцкага раёна.


Пракуратура Магілёўскай вобласці абмежавала доступ да сайта ініцыятывы "Сумленныя людзі"

Паводле пракуратуры, блакіроўка звязана з размяшчэннем на сайце матэрыялаў, у якіх змяшчаюцца "заведама ілжывыя звесткі аб палітычным і сацыяльным становішчы Рэспублікі Беларусь і звесткі з прыкметамі экстрэмізму".

У "спіс тэрарыстаў" дадалі яшчэ сямнаццаць беларусаў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці" — там з'явіліся прозвішчы 17 чалавек.

Сярод іх Уладзімір Раманенка, Максім Сандракула, Вітольд Шалкевіч, Наталля Антонава, Леанід Церабей, Дзмітрый Колабаў, Дзмітрый Голуб, Вікторыя Дамастой, Максім Чахоўскі, Віталь Пацехін, Сяргей Ціханаў, Таццяна Сцепа, Алег Пятроўскі, Максім Мыслівец, Арцём Ліцевіч, Андрэй Сітнікаў, Вольга Брыцікава.

Цяпер у "тэрарыстычным спісе" 1228 чалавек, з іх больш за 500 — беларусы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства