viasna on patreon

Заява аб прызнанні трох чалавек палітычнымі зняволенымі

2025 2025-01-22T23:16:00+0300 2025-01-23T10:45:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amap_14_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

23 студзеня 2025 года

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для ўціску грамадскай ды палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна больш жорсткім і дапоўненае новымі складамі злачынстваў, што выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што ёй праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так:

Ігар Майсеенка асуджаны паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Алан Роя заключаны пад варту паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса паводле абвінавачвання ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў яго дзейнасці:

Алена Бобр асуджаная паводле артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса паводле абвінавачвання ў садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці — да трох гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Ігара Майсеенку, Алана Роя, Алену Бобр;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю:

Беларускі ПЭН;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства