viasna on patreon

Палітвязні, дакументаванне, псіхалагічная дапамога. Што казала праваабаронца на Беларускай канферэнцыі

2023 2023-11-13T18:05:51+0300 2023-11-14T14:09:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/natsacunkevich_inimiguste-instituut-_-estonian-institute-human-rights-_-flickr-mo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Талліне (Эстонія) прайшла  першая Беларуская канферэнцыя, арганізаваная Міністэрствам замежных справаў Эстоніі ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай, эстонскім Інстытутам правоў чалавека і Еўрапейскім фондам дэмакратыі. На панэлі "Парушэнні правоў чалавека і дасягенне адказнасці рэжыму ў Беларусі" выступіла і прадстаўніца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч.

natallia-sacunkevich_inimiguste-instituu
Наталля Сацункевіч. Фота: Estonian Institute Human Rights

"Я прыйшла ў "Вясну" валанцёркай у 2015 годзе, — распачала сваю прамову Наталля Сацункевіч. — І, шчыра кажучы, гэта было лепшае рашэнне ў маім жыцці, але з вялікі наступствамі. Сёння "Вясна" — гэта дзесяткі праваабаронцаў і валанцёраў. Гэта сотні зваротаў па дапамогу штомесяц. А таксама пяць маіх калег за кратамі, сярод іх і Алесь Бяляцкі. Праваабаронцы, якія ў турме, толькі за тое, што дапамагалі іншым людзям.

Апошнія звесткі сумныя, бо ўсе яны сутыкаюцца з ціскам, знаходзяцца у нячалавечых умовах, цяжка і шмат працуюць. Алесь Бяляцкі змешчаны ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу), да яго не пускаюць адваката.

Працаваць з правамі чалавека ніколі не проста, гэта людзі, іх гісторыі, беды і радасці, парушэнні і мала перамог. Як і для ўсіх, у жніўні 2020 усё змянілася. Вясна рыхтавалася да росту рэпрэсій, але такога маштабу мы не маглі ўявіць.

Думаю, што я ніколі не забудуся на хлопца, які першы прыйшоў да нас пасля катаванняў на Акрэсціна. Ён не мог сядзець, ён не мог стаяць, больш за гадзіну інтэрв'ю ён правёў стоячы на адном калене. І тады ў жніўні 2020-га мы распачалі працу па дакументаванні катаванняў. Мае зняволеныя калегі стаялі ля вытокаў, распачыналі дакументаванне катаванняў. Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова распачыналі дакументаванне катаванняў у жніўні 2020-га".

natsacunkevich_inimiguste-instituut-_-es
Фота: Estonian Institute Human Rights

Таксама праваабаронца ў лічбах распавяла, што адбываецца з правамі чалавека ў Беларусі зараз.

"1459 палітвязняў сёння ў зняволенні ў Беларусі. І ячшэ каля 1300 чалавек – гэта былыя палітвязні, людзі на волі зараз. За кастрычнік беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 30 чалавек. І ячшэ ў дачыненні да 39 чалавек патрабуецца рэабілітацыя як да былых зняволенныя, бо пакуль яны былі ў зняволенні, ў праваабаронцаў не было інфармацыі пра іх пераслед".

Безумоўна, "Вясна" працавала і раней ў сферы катаванняў, адзначыла Наталля. Але з такім маштабам праваабаронцы сутыкнуліся ўпершыню. "Вясна" праводзіць дакументаванні тых, хто стаў сведкай катаванняў ці сам перажыў гэта.

"За апошнія 15 месяцаў мы задакументавалі амаль 300 чалавек, больш за траціну з якіх жанчыны. А таксама двое з іх непаўнагадовых, – прывяла статыстыку Наталля Сацункевіч. – Для карыстання мы робім транскрыпцыю дакументавання, каб інфармацыю можна было аналізаваць і сістэматызаваць. Апошнія 15 месяцаў дакументавання – гэта 58746 хвілін, а гэта амаль 1000 гадзін, і больш за 40 сутак без перапынку.

Мы разумеем, што дакументаванне – гэта другасная траўматызацыя, таму прапануем людзям псіхалагічную дапамогу. Гэта частка чалавека арыентаванага падыходу. За апошнія 15 месяцаў дапамогай скарысталіся 314 чалавек, з якіх 204 жанчыны і 110 мужчын. І чвэрць з іх праваабаронцы.

Таксама мы вельмі шчыльна працуем з УВКПЧ ААН (Упраўленне Вярхоўнага Камісара па правах чалавека ААН. У гэтым годзе мы перанакіравалі да іх на інтэрв'ю 128 сведкаў. З іх 51 жанчына і 77 мужчынаў. Гэта жывыя людзі па-за межамі Беларусі, якія далі згоду пагутарыць з імі, гэтак жа УВКПЧ мае доступ да нашых матэрыялаў дакументавання па гэтых людзях".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства