viasna on patreon

У Гомелі асудзілі праваслаўнага верніка, бакалаўра багаслоўя Андрэя Пуканава Дапоўнена

2023 2023-04-18T17:23:00+0300 2023-04-18T18:07:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pukanau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Пуканаў

Андрэй Пуканаў

У Гомельскім раённым судзе 18 красавіка адбыўся разгляд крымінальнай справы праваслаўнага верніка і бакалаўра багаслоўя Андрэя Пуканава. Яго абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Жана Баль.

Пуканава затрымалі 18 студзеня 2023 года. Сілавікі прыйшлі да яго на працу, а па месцы жыхарства быў праведзены ператрус. Да суда быў змешчаны ў СІЗА № 3 Гомеля. 

У праўладным пабліку неўзабаве з'явілася так званае "пакаяльнае" відэа з удзелам Андрэя Пуканава. У ім ён распавядае, што быў затрыманы за допіс у «Фэйсбуку» з паклёпам на Лукашэнку.

Андрэй Пуканаў — настаўнік нямецкай мовы і бакалаўр багаслоўя, праваслаўны вернік. У Гомелі ён вядомы яшчэ як краязнаўца, сябра Беларускага геаграфічнага таварыства. У 1990-я гады Андрэй быў сябрам краязнаўчай арганізацыі “Талака”, распрацоўваў аўтарскія курсы па геаграфіі для філіі Коласаўскага ліцэя ў Гомелі. Пазней займаўся грамадскай дзейнасцю, спрабаваў балатавацца ў Палату прадстаўнікоў.

Суд прызнаў Пуканава вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства