viasna on patreon

Затрыманні, экстрэмісцкае фармаванне, ціск на палітвязняў: хроніка пераследу 18-19 красавіка Дапоўнена

2022 2022-04-19T12:03:01+0300 2022-04-19T20:43:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/keulich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Кеўліч

Андрэй Кеўліч

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 18-19 красавіка.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мінску затрымалі былую супрацоўніцу службы «Адно акно» за перадачу асабістых дадзеных сілавікоў

Праўладныя каналы паведамляюць пра затрыманне Святланы Бычкоўскай. У «пакаяльным відэа» жанчына кажа, што працавала ў службе «Адно акно» Кастрычніцкага раёну Мінска і перадала асабістыя дадзеныя сілавікоў тэлеграм-каналам.

Жанчыне інкрымінавана ч.3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Ёй пагражае да 12 гадоў калоніі.


Справа палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай паступіла ў Гомельскі абласны суд

Разгляд можа прайсці ў другой дэкадзе траўня, паведамляе яе муж Ігар Ільяш. Суд хутчэй за ўсё будзе закрытым.

Нагадаем, журналістцы выстаўлена новае абвінавачванне. На гэты раз – у «здрадзе дзяржаве». 


Затрыманы мінчук Сяргей Жардзецкі

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ён «займаўся распаўсюдам матэрыялаў, якія падахвочваюць да гвалту, навязваў свае радыкальныя погляды іншым карыстальнікам інтэрнэту».

suganiaeu.jpg
Дзмітрый Суганяеў

Таксама сілавікі затрымалі 24-гадовага Дзмітрыя Суганяева. ГУБАЗіК сцвярджае, што хлопца «здаў» нехта з сяброў — даслаў у іх тэлеграм-бот фотаздымкі хлопца з акцый пратэсту. У «пакаяльным відэа» ён «прызнаецца» ў тым, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту.

Дзмітрыю інкрымінаваны артыкул 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).


Ператрусы ў прадстаўнікоў незалежнага прафсаюза

Як стала вядома «Салiдарнасцi», 19 красавіка цягам усяго дня праходзіць у літаральным сэнсе хапун прадстаўнікоў незалежнага прафсаюзнага руху Беларусі. Раніцай у Мінску быў ператрус у Свабодным прафсаюзе металістаў.

Паводле звестак на 19.30, вядома, што былі ператрусы дома ў старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука і яго намесніка Сяргея Антусевіча. Цяпер яны не адказваюць на званкі.

Таксама быў ператрус у кватэры супрацоўніцы офіса БКДП, пасля чаго яе павезлі на допыт.

Ператрусы былі і ў старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалая Шараха ў Полацку. Спачатку сілавікі прыйшлі да яго дадому, а затым — адправіліся да кватэры дачкі прафсаюзнага лідэра. Пазней стала вядома, што мужчыну затрымалі.

shycmareu.jpg
Віталь Чычмароў

Сёння ў Мінску прайшоў ператрус з адабраннем тэхнікі ў пастара баптысцкай царквы "Свет Надежды" Віталя Чычмарова. Сам пастар быў затрыманы. Віталь Чычмароў працаваў інжынерам на адным з мінскіх прадпрыемстваў. У 2020 годзе пастар быў актыўным удзельнікам прафсаюзнага руху За сумленныя выбары і годныя ўмовы працы. Таксама вядома, што Чычмароў уваходзіў у незалежны прафсаюз металістаў.


Адміністрацыя калоніі працягвае знішчаць лісты да палітвязня Мікалая Дзядка

Блізкія палітзняволена блогера і анархіста Міколы Дзядка апублікавалі ліст ад яго, у якім ён піша, што адміністрацыя калоніі №9 знішчыла ўжо 45 лістоў да палітвязня. Нагадаем, 10 сакавіка Мікола адмовіўся ад працы на знак пратэсту супраць пазбаўлення яго перапіскі і пераследу тых асуджаных, якія з ім камунікуюць. Адміністрацыя за гэта пакарала Дзядка чатырма месяцамі ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ).

«Продолжаются изъятия и уничтожения писем в максимально издевательской форме. Дело выглядит так: мне приносят акты, где написано, что письмо от … уничтожено, так как носит циничный характер, предлагают расписаться. Я спрашиваю, что такое циничный характер? Мне в ответ: “Вы расписываться будете?” И так по кругу. Таким образом было уничтожено уже порядка 45 писем. Их демонстративно, молча, прочитывают при мне, а потом прячут в конверт и уничтожают. Все это происходит под видеорегистратор. 

Совершенно очевидно, что никакого цинизма в письмах нет. Это просто легальный способ лишить меня переписки и подстраховываются тем, что потом уничтожают эти письма, чтобы после нельзя было ничего проверить.

В остальном обычное бытие в ПКТ. Большую часть своих занятий пришлось отложить из-за разных режимных ограничений. Например, пока не рисую, так как нечем точить карандаши». 


Палітвязню Мікіту Емяльянаву працягнулі ўтрыманне ў карцары на 10 сутак

16 красавіка палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў мусіў выйсці з карцару пасля 35 сутак. Але стала вядома, што адміністрацыя магілёўскай турмы зноў пакарала яго 10-сутачным змяшчэннем у карцар. Кожны день, калі вязня выводзяць на прагулку, яму загадваюць прыбіраць дворык. І кожны раз Мікіта адмаўляецца гэта рабіць, за што на яго складаюць рапарты, якія становяцца падставай для вынясення спагнанняў.

Свой Дзень народзінаў, а таксама Вялікдзень Мікіта сустрэў карцары. Там ён займаецца фізкультурай, таксама па памяці паўтарае нямецкую мову і геаграфію. У хлопца пачалася пякотка, яму выдаюць лекі.

Цяпер хлопец чакае разгляду апеляцыйнай скаргі.


У Гродне праз суд ліквідуюць краязнаўчае таварыства «Коматава»

Стала вядома, што пасяджэнне аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання «Краязнаўчае таварыства — Коматава» пройдзе ў 10.00 22 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Суддзя — Сяргей Піпко.

Арганізацыю зарэгістравалі ў 2011 годзе, калі рыхтаваўся пуск Гродзенскай ГЭС і наваколлі Коматава чакала затапленне. Мэта арганізацыі — даследаваць гісторыю мясцовых цэркваў, садзейнічаць захаванню і аднаўленню гісторыка-культурнай спадчыны. Кіраўнік арганізацыі — ураджэнец вёскі краязнаўца Васіль Сёмка. На 2020 год у складзе арганізацыі было 14 чалавек.


18 красавіка

Актывістку Саюзу палякаў Беларусі Анджэліку Арэхву выклікаюць у міліцыю

Нагодай стаў нібыта экстрэмісцкі пост у Фэйсбуку. «Другі дзень Вялікадня меў быць прыемным днём, праведзеным у сям’і. На жаль, адзін тэлефонны званок усё зламаў. Заўтра ў 16.00 мяне запрасілі ў міліцыю на гутарку наконт інфармацыі на маёй старонцы, якая нібыта лічыцца экстрэмісцкай. Я не ведаю, пра якую інфармацыя ідзе гаворка і чым скончыцца заўтрашняя меркаваная размова. Сёння трэба быць гатовым да любой сітуацыі», — цытуе словы жанчыны "Белсат".


У Горках быў затрыманы ксёндз

Паводле інфармацыі "Хрысціянскай візіі", адразу пасля імшы ў касцёле ў Горках, быў затрыманы святар Андрэй Кеўліч, дэкан Магілёўскага дэканата. У Facebook аватарка святара аформлена ў колеры ўкраінскага сцяга. Роўна месяц таму, 17 сакавіка, ксёндз быў прызначаны Магілёўскім дэканам, які ахопліваў парафіі ўсходняй часткі Магілёўскай вобласці.

Пазней святара адпусцілі. Стала вядома, што яго затрымалі паводле ч.2 арт.19.11 КаАП, суд адбудзецца 19 красавіка.


Затрыманні за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Юліі Каценя, Дзяніса Есіса і Аляксея Максюкова. Усе яны нібыта прымалі ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрывалі рух транспарту. Ім інкрымінаваны артыкул 342 КК.

Таксама стала вядома, што 12 красавіка была затрыманая студэнтка факультэта біялогіі БДУ Анастасія Навасадская. У «пакаяльным відэа» 21-гадовая дзяўчына «прызнаецца» ў тым, што 1 верасня 2020 года прымала ўдзел у студэнцкай акцыі пратэсту і перакрывала рух транспарту.

Анастасіі інкрымінаваны артыкул 342 КК.


Інтэрнэт-рэсурс «Беларусь головного мозга» прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем

Такое рашэнне прыняло Міністэрства ўнутраных спраў.


Яшчэ адно палітычна матываванае звальненне з БДУ

Пасля 20 гадоў працы на Факультэце міжнародных адносінаў не працягваюць кантракт з дацэнтам Аляксандрам Данілевічам. «БДУ звальняе мяне з-за грамадзянскай пазіцыі, — распавядае "Еўрарадыё" выкладчык. — Не працягвае кантракт, нават не тлумачачы чаму».

Акрамя працы ў БДУ, Данілевіч — паспяховы адвакат. Спецыялізуецца на прадстаўленні інтарэсаў кліентаў у міжнародным камерцыйным арбітражы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства