viasna on patreon

Коней на пераправе не мяняюць. Хто ўзначаліў абласныя выбарчыя камісіі па рэферэндуму?

2022 2022-01-27T14:51:12+0300 2022-01-27T16:43:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-referendum-karaeu.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Караеў на сумесным пасяджэнні Гродзенскага аблсавета і аблвыканкама.  Фота: Гродненская праўда.

Юрый Караеў на сумесным пасяджэнні Гродзенскага аблсавета і аблвыканкама. Фота: Гродненская праўда.

Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паглядзелі, каго абралі старшынямі абласных камісій па рэферэндуму і ўзгадалі, чым яны запомніліся пад час іншых электаральных кампаній.

Брэсцкая вобласць

Старшынёй Брэсцкай абласной камісіі па рэферэндуму адзінагалосна абраны Аляксандр Каляда. Яго намеснікам стала Вольга Дзямко, вылучаная ад прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Аляксандр Каляда не так даўно ўзначаліў праўлення ГА «Дынама-Брэст», але ў выбарчых кампаніях – не навічок. Больш таго, з 2007 па 2011 гады з’яўляўся сябрам Цэнтрвыбаркама.

Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года таксама з’яўляўся старшынёй абласной выбарчай камісіі.

Аляксандр Каляда.

Чым запомніўся? Сваім тлумачэннем, чаму на шмат якіх участках камісіі адмаўляліся вывешваць выніковыя пратаколы ў 2020 годзе.

Каляда прызнаўся, што “такія выпадкі мелі месца. І гэта дрэнна. Асабіста я гэта звязваю гэта ў тым ліку з нездаровым ажыятажам вакол гэтых выбараў. Былі выпадкі, калі на сябраў участковых камісій аказваўся ціск, яны гэтыя пратаколы спачатку вывешвалі, потым здымалі”.

У 2019 годзе абласная камісія пад ягоным кіраўніцтвам пакінула без задавальнення скаргу  актывісткі “Еўрапейскай Беларусі” Паліны Шарэнда-Панасюк аб адмене рэгістрацыі кандыдатам.

Ён жа ў прысутнасці міжнародных назіральнікаў ад АБСЕ забараняў назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміру Вялічкіну здымаць пасяджэнне камісіі.

Віцебская вобласць

Кіраваць абласной камісіяй па рэферэндуму даверылі начальніку галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрыю Хому. Гэта не першая электаральная кампанія на Віцебшчыне, якая будзе праходзіць пад ягоным кіраўніцтвам: ён узначальваў абласную выбарчую камісію па выбарах Прэзідэнта ў 2020 годзе,  а таксама некалькі ранейшых.

Дзмітрый Хома.

"Магу з упэўненасцю сказаць, што сябры камісіі праявілі максімум аб'ектыўнасці”, - аднойчы заявіў ён.

Хома запомніўся сваімі “наездамі” на сябра абласной камісіі, праваабаронцу Паўла Левінава, адмовай на разгляд скаргі на пазбаўленне статуса кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Казлова (блогера Шэрага Ката) на выбарах 2019 года.

На Віцебшчыне ўвогуле склад камісіі мала чым адрозніваецца ад складу, які праводзіў выбарную кампанію 2020 года. 

Гомельская вобласць

25 студзеня тут абраны склад абласной выбарчай камісіі па рэферэндуму. Яе старшыней аднагалосна стаў кіраўнік абласнога аб'яднання прафсаюзаў, сябра Савета Рэспублікі Аляксей Нявераў.

Намеснікам ужо не першы раз абіраюць Тамару Лук'яненка.

Аляксей Нявераў.

Нявераў – ветэран выбарчых кампаній, мае вопыт правядзення на Гомельшчыне выбараў Прэзідэнта, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Пад яго кіраўніцтвам у 2020 годзе былі адхіленыя ўсе скаргі на нерэгістрацыю ініцыятыўных груп прэтендэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты, і ў тым ліку Віктара Бабарыка.

Гарадзенская вобласць

Гарадзенцы, якія цікавяцца выбарчымі працэсамі, добра ведаюць асобу Уладзіміра Хлябіча. Кіраўнік раённай арганізацыі РГА “Белая Русь" узначальвае камісіі па выбарах розных узроўняў пачынаючы з 2010 года.

Ён і на гэты раз адзінагалосна вылучаны Гродзенскай абласной арганізацыяй Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" на пасаду кіраўніка абласной выбарчай камісіі па рэферэндуму.

Уладзімір Хлябіч.

Ягоным намеснікам прадказальна абралі Валерыя Міронцава, які на гэтай пасадзе таксама не першы раз.

Характэрна, што ўдзел у першым пасяджэнні прыняў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці сумнавядомы Юрый Караеў.

Магілёўская вобласць

На першым пасяджэнні Магілёўскай абласной камісіі яе старшынёй абраны Валерый Берастаў, намеснікам старшыні - Мікалай Кароцін.

Валерый Берастаў таксама кіраваў абласной камісіяй пад час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, а ягоны намеснік Кароцін – проста незаменны і ўдзельнічаў у выбарчых кампаніях 2016, 2017, 2019 і 2020 года.

Валерый Берастаў.

Запомніўся тым, што парушаў заканадаўства аб зваротах грамадзян. У 2015 годзе магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын накіраваў скаргу на яго незаконныя дзеянні на імя старшыні Цэнтрвыбаркама і абласнога пракурора. Праваабаронца просіў прыцягнуць яго да адказнасці за парушэнне заканадаўства, а таксама абавязаць старшыню адказваць на звароты на мове заяўніка. Справа дайшла да суда.

Мінская вобласць

Аксана Таранда.

На Міншчыне старшынёй абласной камісіі па рэферэндуме абраная Аксана Таранда, начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Мінаблвыканкама.

Яна ўзначальвала выбарчую камісію неаднойчы: і на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, і на выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе.

Яе дзейнасць ставіла ў прыклад астатнім кіраўнікам абласных камісій легендарная кіраўніца ЦВК Лідзя Ярмошына:

“Хачу пахваліць Мінскую вобласць ў сілу таго, што ў іх лепшыя інфармацыйныя рэсурсы аднастайныя. Лепш за ўсё асвятляецца менавіта тэма выбараў такім чынам”, - мудрагеліста выказалася яна.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства