viasna on patreon

Сітуацыя напярэдадні рэферэндуму. Першая справаздача кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Дакумент

2022 2022-01-26T14:58:00+0300 2022-01-26T17:11:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_elections_3_0.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Экспертная місія па ацэнцы рэферэндуму ажыццяўляецца Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Праваабарончым цэнтрам "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Высновы:

  • Рэферэндум праходзіць на фоне глыбокага грамадска-палітычнага крызісу, які распачаўся адразу пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, і вельмі цяжкай атмасферы рэпрэсій супраць нелаяльных уладам, а таксама напружанага міжнароднага становішча, выкліканага сітуацыяй вакол магчымага ўзброенага канфлікту паміж Расійскай Федэрацыяй і Украінай, а таксама расійска-беларускімі ваеннымі вучэннямі;
  • Уладамі не зроблена ніякіх спробаў ліквідаваць у прававым рэгуляванні выбарчых працэдур фактары, якія пацягнулі надыход поствыбарнага крызісу ў жніўні 2020 года;
  • Тэкст праекта новай рэдакцыі Канстытуцыі, які анансаваўся ўладамі больш за два гады назад, стаў даступны грамадскасці за месяц да прызначэння рэферэндуму; у гэты перыяд уладамі было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага праекта галоўным чынам працоўнымі калектывамі, якое хутчэй насіла характар агітацыі;
  • Працэс абмеркавання змен і дадаткаў у праект Канстытуцыі і разгляду падаваных прапаноў ніяк не ўлічваў крытычных меркаванняў і з'явіўся чарговым прыкладам фармальнай практыкі “ўсенароднага абмеркавання”, закліканага падмяніць празрыстае і інклюзіўнае абмеркаванне прапаноў розных груп грамадства.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Сітуацыя напярэдадні рэферэндуму. Першая справаздача кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства