viasna on patreon

30 лістапада праходзіць штогадовая акцыя “Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання” Відэа

2021 2021-11-30T15:09:25+0300 2021-11-30T15:11:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cities_for_life1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" адзначае, што 30 лістапада ва ўсім свеце праходзіць акцыя "Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання".

Акцыя, ініцыяваная каталіцкай “Абшчынай Святога Эгідзія”, адбываецца штогод з 2002 года. Дата 30 лістапада абраная невыпадкова: у гэты дзень у 1786 годзе ў італьянскім княстве Таскана ўпершыню ў гісторыі еўрапейскіх дзяржаваў было адмененае смяротнае пакаранне.

Але Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе да гэтага часу суды выносяць пакаранне смерцю. Праваабаронцам вядома, што пасля памілавання асуджаных да смерці братоў Іллі і Станіслава Косцевых у так званым "калідоры смерці" заставаліся Віктар Паўлаў, Віктар Скрундзік і Віктар Сергель. Аднак доўгі час родным не прыходзяць лісты ад Паўлава і Скрундзіка, таму іх лёс праваабаронцам дакладна невядомы. 

Кожны жадаючы можа падпісаць петыцыю за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

Нагадаем, акцыя "Гарады за жыццё" ўпершыню ў Мінску прайшла ў 2010 годзе. У той жа год старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі прыняў удзел у акцыі ў Бішкеку (Кыргызстан), дзе знаходзіўся з працоўным візітам.

30 лістапада праходзіць штогадовая акцыя “Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства