viasna on patreon

"Паміж Бабарыкам і Калеснікавай". Што пагражае Рабковай?

2021 2021-11-28T11:43:55+0300 2021-11-29T11:08:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marfa_rabkova_o.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітзняволеная каардынатарка валанцёрскай службы ПЦ "Вясна" Марыя Рабкова паведаміла сваякам у лісце, што ёй прад'яўленыя канчатковыя абвінавачванні, па якіх яе будуць судзіць — гэта 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Марфа Рабкова. Фота са старонкі ў Фэйсбуку

Спіс артыкулаў:

  • ч.1 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў)
  • ч. 1. арт .13 да ч.2 арт. 293 (Падрыхтоўка і наўмыснае стварэнне ўмоў да ўдзелу ў масавых беспарадках)
  • ч. 3. арт. 293 (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, а роўна фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці)
  • ч. 1. арт. 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак)
  • ч. 3. арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт)
  • ч. 1. арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання)
  • ч. 1. арт. 285 (Кіраўніцтва злачыннай арганізацыяй)
  • ч. 3. арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці групай асоб)
  • ч. 2. арт. 339 (Злоснае хуліганства)
  • ч. 3. арт. 339 (Асабліва злоснае хуліганства)
  • арт. 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці)
  • ч. 3. арт. 218 (Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці учыненыя арганізаванай групай)
  • ч. 2. арт. 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў, учыненыя групай асоб)

Рабкова перадала, што акрамя "народных" пратэсных артыкулаў (такіх як арт. 293 і арт. 342), ёй ставяць у віну некалькі так званых "вісякоў" (у жаргоне сілавікоў гэтым словам абазначаюцца шматгадовыя нераскрытыя злачынствы). З усіх удзельнікаў працэсу ўзятыя падпіскі аб невыдаванні, таму Рабкова лічыць, што суд будзе закрытым з-за адкрытых фальсіфікацый доказаў.

Цяпер праваабаронцы пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Рабкова знаходзіцца ў зняволенні больш за 14 месяцаў і адмаўляецца даваць паказанні. Раней яна паведамляла сваякам у лістах, што супрацоўнікі міліцыі "паабяцалі" ёй тэрмін "паміж Бабарыкам і Калеснікавай".

Перажывала, што "недавучаная". Студэнцкі шлях Марфы Рабковай

У Міжнародны дзень студэнта "Вясна" распавядае пра тое, які шлях прайшла праваабаронца Марфа Рабкова, каб вучыцца.

Падтрымайце палітзняволеную Марфу (Марыю) Рабкову лістамі салідарнасці!

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

* пашпартнае імя Рабковай — Марыя, таму лепш менавіта яго ўказваць для запаўнення бланкаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства