viasna on patreon

Дваім – калонія. У Брэсце асудзілі другую "дзесятку" па "справе карагодаў"

2021 2021-03-15T11:30:40+0300 2021-03-15T12:11:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/horovody.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ленінскага раёна Брэста 15 сакавіка вынес прысуды па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Суддзя Дзмітрый Шурын асудзіў адразу восем чалавек, прызначыўшы ім пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года і 8 месяцаў калоніі. Гэта ўжо другая "партыя" асуджаных, але пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі было прызначана ўпершыню. Колькасць абвінавачаных па "справе карагодаў" дасягае паўсотні — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі.

Скрыншот з відэа з гарадскіх камер відэаназірання 13 верасня ў Брэсце
Скрыншот з відэа з гарадскіх камер відэаназірання 13 верасня ў Брэсце

Як перадае брэсцкая "Вясна", суд палічыў даказанай віну васьмі чалавек па ч. 1 арт. 342 КК і прызначыў наступныя пакаранні:

  • Дзмітрый Буневіч – 1 год і 8 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;
  • Аляксей Арцецкі – 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму;
  • Дзмітрый Абрамук і Віталь Брух – 2 гады "хіміі";
  • Аляксей Бараноўскі, Дзмітрый Качурка і Уладзімір Талатыннік – 1,5 гады "хіміі";
  • Генадзь Місюта – 1,5 гады хатняй хіміі.

Менавіта такое пакаранне прасілі дзяржаўныя абвінаваўцы пракуроры Юшчук і Ляшок. Што тычыцца абвінавачаных Валянціны Жукоўскай і Сяргея Наліўкі, то разгляд іх спраў будзе праходзіць асобна, бо яны не наведвалі некаторыя паседжанні па стане здароўя.

Аляксея Арцецкага ўзялі пад варту ў залі суда. Дзмітрыя Буневіча затрымалі яшчэ да вынясення прысуда – 12 сакавіка. Да яго прыехалі дадому і сказалі, што трэба ў Следчы камітэт.

У чым іх абвінавацілі?

Паводле абвінавачвання, кожны з 10 падсудных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Пацярпелым бокам у справе выступае КУТП "Тралейбусны парк" і ААТ "Брэсцкі Аўтобусны парк".

"Справа карагодаў" у Брэсце: судзяць другую дзесятку

У судзе Ленінскага раёна Брэста 15 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксаза ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.

Што з астатнімі фігурантамі справы?

Cуд Ленінскага раёна Брэста 25 лютага вынес першыя прысуды па крымінальнай "справе карагодаў". Суддзя Святаслаў Каліна асудзіў першую дзясятку — да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу:

  • Ярашук Яраслаў, палітзняволеная Марына Глазава – 1,5 года абмежавання волі без накіравання ("хатняя хімія")
  • Варановіч Вадзім, Жараў Максім – 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
  • Калпачык Яўген, Віктар Дзенісенка, Якубук Аляксей, Літвін Віталь, Федарэнка Мікалай – 1,5 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
  • Сірэцан Марына – 1 год абмежавання волі без накіравання ("хатняя хімія").

Праваабаронцам "Вясны" вядома, што чатырох берасцейцаў па "справе карагодаў" змясцілі ў СІЗА:

На дадзены момант гэта адзіныя затрыманыя абвінавачаныя па гэтай справе. У адносінах да астатніх абвінавачаных выбраныя меры стрымання, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

У суд паступілі справы па "трэцяй" партыі. У гэты раз абвінавачаных адзінаццаць чалавек: 63-гадовая актывістка Алена Гнаук, Алена і Вікторыя Лысковічы, Юрый Чубрык, Даніла Чамаданаў, Віктар Лобка, Васіль Чарнецкі, Кіріл Луда, Радзіон Кандрацюк, Уладзіслаў Навіцкі, Людміла Луцкая. Хутка над імі таксама адбудуцца суды, яны ўжо знаёмяцца з матэрыяламі справы.

brest_13_09.jpeg

Брэсцкая "справа карагодаў": суды, дзясяткі абвінавачаных і новыя затрыманні

Першы працэс ужо цягнецца амаль месяц, 11 лютага пракурор запрасіў пакаранне для іх, яшчэ адну "партыю" плануюць судзіць ужо 15 лютага, днямі двух абвінавачаных па гэтай справе змясцілі ў СІЗА — "Вясна" распавядае ўсё, што вядома пра "справу карагода

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства