viasna on patreon

Былога ратавальніка МНС асудзілі да чатырох з паловай гадоў калоніі

2021 2021-02-25T10:19:11+0300 2022-06-14T13:43:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/davydau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор на прысязе з бацькамі. Фота прадастаўлена мамай

Рыгор на прысязе з бацькамі. Фота прадастаўлена мамай

Суд Фрунзенскага раёна асудзіў 26-гадовага Рыгора Давыдава – былога супрацоўніка МНС – да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу.

Суддзёй у працэсе выступіла Юлія Блізнюк. Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымала пракурор Аліна Касьянчык.

У чым прызналі вінаватым?

Згодна з фармуліроўкай абвінавачання, ён нібыта здзейсніў не менш трох кідкоў нявызначанымі прадметамі ў бок праезнай часткі і спецыяльнага транспарта дзясятага жніўня непадалёк ад ГЦ “Рыга”. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў пагроме, а ўзброены супраціў супрацоўнікам міліцыі, які першапачаткова прысутнічаў у абвінавачанні, выключылі з яго.

Падчас першага пасяджэння былі прагледжаныя відэаматэрыялы справы. На іх асоба, якую немагчыма вызначыць, здзяйсняе, са слоў дзяржабвінаваўцы, “замахванні нявызначаным прадметам”. Накірунак і супрацоўнікі, у бок якіх ажыццяўляліся замахванні, таксама не выяўленыя: у справе няма пацярпелых.

Мінск: пачаўся суд над Рыгорам Давыдавым

Вінавацяць у "замахванні", пацярпелых няма

Што казаў Рыгор?

На судзе Рыгор віну не прызнаў і адмовіўся ад сведчанняў. Падчас апошняга слова ён папрасіў прабачэння ў бацькоў, што за чатыры месяцы ім давялося перажываць за яго, а таксама падзякаваў усім за падтрымку. Ён сказаў, што шмат гадоў аддаў на абарону жыццяў людзей, нават рызыкуючы сваім жыццём. Звярнуў увагу, што ён даў прысягу і ведае, што такое выконваць закон, таму не парушаў яго і не здзяйсняў таго, у чым яго абвінавачваюць.

Суддзя Юлія Блізнюк асудзіла хлопца да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Спагнанне пазова Мінсктранса ў памеры 21 тысячы 831 рубля 69 капеек і дзяржпошліна ў памеры 1 158 рублёў вылучанае ў асобную грамадзянскую вытворчасць. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства