viasna on patreon

Запрашаем на прэзентацыю даклада “Адміністрацыйны арышт у Беларусі-2020 як інструмент парушэння правоў чалавека”

2021 2021-01-26T09:46:00+0300 2021-01-26T08:00:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cesler-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Малюнак Уладзіміра Цэслера.

Малюнак Уладзіміра Цэслера.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" па матэрыялах уласных даследаванняў, а таксама інфармацыі валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” падрыхтаваў даклад “Адміністрацыйны арышт у Беларусі-2020 як інструмент парушэння правоў чалавека”. Прэзентацыя даклада адбудзецца ў 11 гадзін раніцы 26 студзеня ў анлайн-фармаце.

Удзел прымае аўтар даклада - юрыст ПЦ «Вясна» Павел Сапелка.

Дакладам ахопліваецца перыяд у адзін год, пачынаючы са студзеня і завяршаючы снежнем 2020 года. 550 чалавек, якія ўтрымліваліся ў 41 ізалятары, а таксама ў іншых месцах, выкарыстаных для ўтрымання адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных, у 35 населеных пунктах Беларусі былі апытаныя аб розных абставінах, звязаных з адміністрацыйным затрыманнем і адбыццём адміністрацыйнага арышту, запоўнілі спецыяльную анкету.

У асноўным, гэта людзі, якія не належаць да партый і палітычных ці грамадскіх рухаў. 52 з іх ўтрымліваліся ў ізалятары ў перыяд з 9 па 12 жніўня 2020 года.

У 2020 годзе ў Беларусі дзясяткі тысяч людзей былі затрыманыя і/або падвергліся адміністрацыйнаму арышту ў сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання. Нацыянальнае заканадаўства, якое рэгулюе парадак правядзення мірных сходаў, рэгулярна падвяргаецца абгрунтаванай крытыцы, тым не менш, найбольш частымі санкцыямі за яго парушэнне з'яўляюцца штраф і адміністрацыйны арышт.

Прэзентацыя будзе праводзіцца на платформе Zoom па спасылцы.

Запрашаем зацікаўленых асоб і прадстаўнікоў СМІ!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства