viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу 16-17 студзеня Дапоўнена

2021 2021-01-17T13:05:29+0300 2021-01-18T14:52:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dvarovy_marsh_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жыхары Анганскай на раённай акцыі пратэсту. Фота з тэлеграм-каналу Onliner.by

Жыхары Анганскай на раённай акцыі пратэсту. Фота з тэлеграм-каналу Onliner.by

16 і 17 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Пераслед 17 студзеня

У Горадні ў цэнтры гораду затрыманы генеральны дырэктар СТАА «Квінфуд» Валер Загорскі. Пра гэта паведамляе Белсат.

АМАП палічыў, што маска з «Пагоняй» на твары Загорскага – няправільная. Цяпер бізнесовец і вядомы мецэнат знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Горадні.

Акрамя Загорскага на вуліцы Савецкай затрымана яшчэ мінімум тры чалавекі.

Паведамляецца, што ў Гродна была затрыманая Святлана Мулярэвіч


Каля мемарыялу Тарайкоўскаму, што на ст. м. Пушкінская ў Мінску, былі затрыманыя Кацярына Тарэлкіна і Анастасія Калашнікава. Таксама быў затрыманы Павел Гірыс.

Увечары на Пушкінскай плошчы былі затрыманыя Кацярына Карыцько і Паліна Лойка. Таксама сярод затрыманых Таццяна Шыдлоўская, Яўген Петралай.

Вечарам у раёне стэлы былі затрыманыя: 

  • Кушнярэвіч Элен
  • Палюховіч Ларыса
  • Палюховіч Яна
  • Саўрасаў Канстанцін
  • Шарамет Эрын

Аляксандру Чэханову затрымалі ў Мачулішчах, адвезлі ў мясцовы РАУС, а пасля адпусцілі.


Як паведмаляе TUT.BY, інвестара і бізнес-анёла Валерыя Астрынскага затрымалі за сцяг з Пагоняй на хутары. Жонка затрыманага распавяла, што сцяг вісеў на хутары з лета, але нядаўна паступіла скарга ад мясцовага жыхара, таму спачатку міліцыянеры склалі пратакол за адзіночны пікет і сказалі чакаць позвы ў суд. Але пазней прыехалі і забралі Валерыя Астрынскага з дому, "бо паступіў загад ад кіраўніцтва затрымаць".  


63-гадовай Алене Гнаўк прад'явілі абвінавачванне па брэсцкай "Справе карагодаў", піша Еўрарадыё. 

Жыхарцы вёскі Ткачы ў Пружанскім раёне прадʼяўлена абвінавачванне ў "арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Пераслед 16 студзеня

Па звестках тэлеграм-канала "Спісы затрыманых" супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя ў Мінску

  • Баранаў Антон
  • Будовіч Аляксандр
  • Дзікун Дзмітрый
  • Кароткін Сяргей
  • Паўловіч Ірына
  • Райдан Ніна
  • Старкова Анастасія
  • Цімонькін Дзмітрый
  • Шадэлка Андрэй

Таксама ў ноч з 15 на 16 студзеня быў затрыманы Аляксандр Ярмаш.

У Віцебску быў затрыманы і дастаўлены ў Першамайскі РАУС Глеб Івашкевіч. Пра гэта паведаміла праваабаронца Ірына Траццякова. 

Як паведамляе "Віцебская Вясна", у Віцебску 16 студзеня адбыўся ператрус у студэнта ВДТУ Цімафея Журкевіча. Міліцыянты забралі жорсткі дыск камп'ютара і тэлефон. Самога Цімафея затрымалі, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Паводле маці студэнта, ператрус праходзіў у межах крымінальнай справы: следчыя шукаюць доказы датычнасці да яе Цімафея Журкевіча.

Сярод затрыманых у Віцебску і студэнт Мікіта Кохан.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства