Затрыманні ў нядзелю 27 снежня Дапоўнена

2020 2020-12-27T17:13:41+0300 2020-12-28T12:14:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sokal_zatr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жыхары Сокала на акцыі, фота для "Радыё Свабода"

Жыхары Сокала на акцыі, фота для "Радыё Свабода"

У нядзелю 27 снежня ў Мінску і іншых гарадах Беларусі праходзяць традыцыйныя акцыі пратэсту. Паведамляецца пра кропкавыя затрыманні ў розных раёнах Мінска, а таксама ў Брэсце, Светлагорску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У мінскім мікрараёне Сокал затрымалі некалькі чалавек, якія выйшлі на мясцовую акцыю з бел-чырвона-белымі сцягамі. Сярод затрыманых Тамара Зеніна і Павел Сцяпанаў. Іх даставілі ў РУУС Кастрычніцкага раёна. 

Таксама ў Кастрычніцкім РУУС знаходзяцца:

  • Выступоўцаў І. А.
  • Замула Л. П.
  • Шэўчык В. В.
  • Ходан А. С.
  • Лакатош Д. С.
  • Такарчук А. М.

"Белсат" паведамляе пра затрыманне каля мемарыялу Тарайкоўскага (ст.м. Пушкінская). "Чорны мінівэн пад'ехаў, адтуль выскачылі амапаўцы. Адразу затрымалі 2 ці 3 чалавекі, якія проста стаялі паблізу. Потым з кафэ вывелі яшчэ пару чалавек. Усіх павезлі на гэтым бусіку".

Паведамляецца пра затрыманне ў Мінску Перадкова Мікалая Усеваладавіча. Яго адвезлі ў РУУС Ленінскага раёна, пакідаюць у ЦІП на вул. Акрэсціна да суда.

Каля ЖК "Маяк" затрыманая Рэната Мураўёва. Сярод затрыманых 27 снежня - Уладзімір Ягоўдзік і Аляксандр Малчанаў, Раман Кляшчонак, Ганна Карнелік.


У Брэсце на вул. Савецкай была затрымана 63-гадовая актывістка Алена Гнаўк. Цяпер яна знаходзіцца ў Ленінскім РАУС. Гэта 11-е затрыманне пенсіянеркі за апошнія чатыры месяцы.


У Смалявічах затрыманы Сяргей Харытончык.


У Светлагорску пасля шпацыра на набярэжнай затрымалі Сяргея Ярошыка. Міліцыя таксама забрала і ягоны ровар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства